Персанальная выстава Алесі Жыткевіч “Ханамаці* і навальнічныя аблокі”

Прастора "Ў бар" (пр. Незалежнасці, 37а) Бясплатнае

9 чэрвеня –  9 ліпеня 2016

Прастора “Ў бар”

Алеся Жыткевіч (Беларусь)

Выстава “Ханамаці* і навальнічныя аблокі”

Прастора “Ў бар” галерэі сучаснага мастацтва “Ў” прэзентуе выставу “Ханамаці* і навальнічныя аблокі” маладой мастачкі Алесі Жыткевіч.

Ханамаці – прататып ідэальнага суб’ектыўнага свету. У гэтым закрытым, штучна створаным грамадстве фармаваліся правілы этыкету і рафінаваных любоўных адносін, своеасаблівая мова, стыль паводзін, мода. А само жыццё іх насельніц надыктоўвала разнастайныя сцэнары для мастакоў і пісьменнікаў. Гэтае месца, дзе пануе адчуванне вечнага свята.

Хіба вам не хочацца быць заўсёднікам “раёна”, дзе вы можаце проста атрымліваць асалоду ад быцця? Адчуваць галавакружэнне ад эйфарыі, зведаць задавальненне, перажываць эфемернасць і тленнасць жыцця, праз якую прыгажосць і часовасць жыцця набывае яшчэ большы “салодкі смак”? Зрэшты, менавіта ўсё гэтае нас робіць жывымі.

* Ханамаці (яп. 花街?, “Горад кветак”) – раён гейш у Японіі. Слова “ханамаці” пайшло ад японскага абазначэння ўсёй супольнасці гейш – “свет кветак і верб” (яп. 花柳 界 карю: кай).”

Алеся Жыткевіч

Алеся Жыткевіч нарадзілася ў Патсдаме, Нямеччына. Жыве і працуе ў Мінску.

У 2009 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны каледж мастацтваў імя Ахрэмчыка. У 2015 скончыла Беларускую Дзяржаўную Акадэмію мастацтваў (кафедра графікі). У сваім мастацтве Алеся Жыткевіч даследуе ўзаемасувязі сэксуальнасці і палітыкі пры дапамозе самых розных медыяў.

Удзел у выбранных выставах:

2015 “Вымярэнні пустэчы”, галерэя сучаснага мастацтва “Ў”, Мінск

2015 “Дыплом”, галерэя сучаснага мастацтва “Ў”, Мінск

2014 “Фемінісцкая (АРТ) крытыка”, прастора “Цэх”, Мінск

2014 Of the right to be forgotten, C-ROOM, Стакгольмскі ўніверсітэт, Frescati Campus, Стакгольм, Швецыя

2014 Replika, галерэя сучаснага мастацтва “Ў”


Вам можа быць цікава

Выстава «Іван Фяцісаў. Маляўнічыя навелы» ў Мінску

21.08.2026 10:00 - 04.10.2026 17:00 Нацыянальны мастацкі музей (пераходная галерэя) (К. Маркса, 24)

Выстава «Petroleum» у Гомелі

04.09.2026 17:00 - 18.09.2026 17:00 галерэя Вашчанкі (вул. Карповіча, 4)

Лекцыя «Броўка вандруе» ў Мінску

17.09.2026 (18:00 - 19:30) літаратурны музей Петруся Броўкі (вул. К. Маркса, 30)

Спектакль «Galera» ў Варшаве (18+)

17.09.2026 (19:00 - 21:00) Teatr Komuna Warszawa (Emilii Plater 31)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ