Размоўны клуб «Мова для ўсіх» у Гродне

22.11.2023 19:00 - 20:00 крама «Шустры вожык» (Замкавая, 18) Бясплатнае

У сераду, 22 лістапада, крама «Шустры вожык» распачынае сустрэчы размоўнага клуба «Мова для ўсіх».


Дата: 22 лістапада

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: крама «Шустры вожык», Замкавая, 18, Гродна

Для ўсіх, каму не хапае жывой камунікацыі па-беларуску. Для ўсіх, хто хоча вывучыць беларускую з нуля. Для ўсіх, каму важная размоўная практыка і проста прыемная беларускамоўная кампанія.

У праграме клуба — шмат разнастайных фарматаў, і кожны ўдзельнік зможа засяродзіцца менавіта на тым, што яму патрэбна: і граматыку ўзгадаць, і лексіку аднавіць, і мець добрае сталае кола стасункаў па-беларуску.

Выкладчык — спадар Арцём, заснавальнік праекта «Мова для ўсіх», настаўнік і рэпетытар беларускай мовы.

Сустрэчы клуба будуць адбывацца па серадах у 19:00. Працягласць — прыблізна 1 гадзіна.

Па запіс і іншыя падрабязнасці звяртайцеся ў дырэкт крамы «Шустры вожык».


Вам можа быць цікава

Выстава Уладзіміра Цэслера ў Пізе

23.05.2026 17:00 - 28.06.2026 18:00 AORTA Gallery (Corso Italia 146)

Купалле ў Гальшанах

27.06.2026 (19:00 - 23:00) ------------

Купалле ў Быдгашчы

27.06.2026 (19:30 - 22:30) młyny Rothera

Андрусь Такінданг у Варшаве

03.07.2026 (19:00 - 21:00) Beer Station Praga (ul. Ząbkowska 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ