Re1ikt. Cольны канцэрт у TNT

29.09.2013 21:00 - 23:00 TNT Rock Club (Рэвалюцыйная, 9) Бясплатнае

Мінскі гурт Re1ikt дасць канцэрт у TNT Rock Club 29 верасня. З дапамогай музыкі каманда будзе ствараць таямнічую восеньскую атмасферу ўсярэдзіне клуба.

Выступ стане першым сольным клубным канцэртам Re1ikt пасля летніх замежных і беларускіх фестываляў. Музыкі рыхтуюцца выканаць новыя песні з будучага альбома, які, з іх словаў, будзе “большым за проста альбом”. Таксама яны зайграюць найлепшыя любімыя кампазіцыі і каверы.

Надыходзячы канцэрт стане нагодай адсвяткаваць невялікі юбілей бас-гітарыста Re1ikt Змітра Наркевіча – 26 верасня яму спаўняецца 25 гадоў.

Не абыдзецца і без сюрпрызаў. Якіх? Пра гэта слухачы даведаюцца падчас канцэрта.

http://www.youtube.com/watch?v=49Ge13USGLw

Сольны канцэрт гурта Re1ikt
29 верасня, TNT Rock Club (Рэвалюцыйная, 9)
Пачатак: 21:00
Уваход: 40.000

Re1ikt – адзін з беларускіх гуртоў, якія стала канцэртуюць. Калектыў неаднаразова выступаў на фестывалях у Польшы, Літве, ва Украіне, на Беларусі і быў адзначаны шматлікімі ўзнагародамі.

На рахунку Re1ikt 3 студыйныя альбомы. Апошні на сёння дыск «Рэкі прабілі лёд» стаў бестсэлерам лэйбла “Вігма” і быў перавыдадзены ў 2012 годзе. Таксама ў арсенале Re1ikt 5 відэакліпаў і 2 live-DVD.

Цяпер Re1ikt рыхтуецца да запісу чацвёртага альбома.

Новая праграма ўжо была прэзентаваная ў розных краінах і на Радзіме. Матэрыял блізкі да такіх накірункаў як progressive rock, post rock, art rock і alternative rock. Сучасныя музычныя плыні Re1ikt спалучае з традыцыйным беларускім песенным фальклорам, робячы яго актуальным для слухачоў, якія шукаюць у музыцы нешта новае.


Вам можа быць цікава

Калядны майстар-клас па пісанцы ў Мінску (12+)

18.12.2025 (18:00 - 19:00) Музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Навагодняя ялінка для дзетак палітвязняў у Варшаве

19.12.2025 (16:00 - 21:00) Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Музейная батлейка “Раство Хрыстова” ў Гродне

25.12.2025 (17:30 - 18:30) Новы Замак (вул. Замкавая, 22)

Калядная экскурсія па Гародні

26.12.2025 (11:30 - 14:30) музей гісторыі рэлігіі (вул. Замкавая, 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ