Рэпартаж з сэрца палескіх балот

18.11.2016 08:00 - 17:00 Прастора КХ ((вул. Халтурына, 2/1) Уваход вольны

“Насыпаць горы. Палескія гісторыі” – гэтак называецца прысвечаная феномену  Палесся  кніга  – а яе беларуская версія выйшла нядаўна  ў  выдавецтве “Логвінаў” –  вядомай польскай журналісткі-рэпартажніцы  Малгажаты Шэйнэрт.

“Насыпаць горы. Палескія гісторыі” – таленавіта закручаны  ўсёахопны аповед пра рэгіён, дзе поруч жылі беларусы, палякі, літоўцы, украінцы і габрэі. Але таксама і тутэйшыя – палешукі, для якіх радзіма – гэта не гісторыя ці палітыка, а месца чалавека ў космасе. Гэта застылы ў часе свет магнатаў, паноў і сялян, прамыслоўцаў, гандляроў і цадыкаў, а таксама яго драматычны фінал.

На пачатку ХХІ стагоддзя Малгажата Шэйнэрт выпраўляецца балотным шляхам  на пошукі слядоў затопленай Пінскай флатыліі і зніклага Герадотавага мора. Распавядае пра Пінск, родны горад караля рэпартажнай журналістыкі Рышарда Капусціньскага, які ён сам не паспеў апісаць.  Шэйнэрт адведвае герояў розных нацыянальнасцей, статусаў і часоў. Сярод іх беларускі палітык і польскі сенатар Раман Скірмунт, забіты ў сваім маёнтку; Напалеон Орда – дакументаліст амаль ужо страчанага свету замкаў, палацаў і святынь; вязень сталінскіх лагераў Казімір Свёнтак, які пазней, ужо ў часы свайго кардынальства, выбраў сабе ўбогае жытло на самай гразкай вуліцы Пінска; Рахіль Вейцман з Моталя, маці першага Прэзідэнта Ізраіля і бабка сёмага. Шэйнарт завітвае таксама ў хаты  да  шараговых паляшукоў – тым, хто жыве здалёк ад вялікай палітыкі, сцеражэ сваіх багоў і свае мовы, верыць, што яшчэ можна ўратаваць знішчанае. Кніга аздобленая вялікай колькасцю аўтэнтычных фотаздымкаў.

Малгажата Шэйнарт нарадзілася ў 1936 годзе ў Варшаве. Дэбютвала ў 1972 годзе рэпарцёрскай кнігай пра Амерыку. Была шэфам рэпартажнага аддзела “Газэты Выборчай”.

Прэзентацыя кнігі “Насыпаць горы”  з удзелам аўтаркі, а таксама перакладчыц Марыі Пушкінай і Алены Пятровіч, адбудзецца ў “Прасторы КХ” (вул. Халтурына, 2/1, г. Брэст), а 18-ай гадзіне.

Прэзентацыя пройдзе ў рамках “Месяца польскай літаратуры”. 


Вам можа быць цікава

Выцінанка з Кацярынай Масэ ў Мінску

Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава Кірыла Міхаленкі «Petroleum» у Мінску

17.12.2025 17:00 - 01.02.2026 19:00 НЦСМ (вул. Някрасава, 3)

Калякалядны Вольскі ў Варшаве

20.12.2025 (19:00 - 21:00) Stand up lokal (Stanisława Noakowskiego 16)

Раство па-беларуску ў Варшаве

28.12.2025 (15:00 - 20:00) "Дліна скарбаў" (Puławska, 114)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ