26 лістапада, у сераду, Цэнтр беларускай драматургіі запрашае на лекцыю «Беларуская рэжысура: Мікалай Трухан».
Як і многія пастаноўшчыкі таго часу, Мікалай Трухан імкнуўся папулярызаваць беларускую драматургію, шукаючы праз яе адказы на экзістэнцыйныя пытанні "хто я" і "дзе я".
Творчыя дасягненні пастаноўшчыка вызначаюцца не толькі з’яўленнем новага погляду на беларускае сцэнічнае мастацтва, але і старэннем тэатра-студыі з не менш экзістэнцыйнай назвай "Дзе-Я".
Як узнікла гэтая пляцоўка, якія тэмы даследаваў у сваіх спектаклях рэжысёр, як склаўся яго творчы шлях?
Даведаецеся з лекцыі!
Лекцыя адбудзецца на рускай мове. Працягласць - 1 гадзіна.
Лектарка - Яўгенія Бачыла, рэдактарка ЦБД, тэатразнаўца.
Рэгіструйцеся па спасылцы.