Фестываль жаночага мастацтва PANDAwomen, які пройдзе ў Берліне ў сёмы раз, аб‘яднае сем краін, сем міні-фестываляў, піша reform.news.
Гэта новы фармат фэсту, ініцыяванага аднайменным клубам у 2018 годзе.
Традыцыйная і эксперыментальная сучасная музыка, спектаклі, чытанні, гутаркі з мастакамі і кінапаказы, насычаная дзелавая праграма і кулінарныя сюрпрызы: кожная фестывальная пятніца прысвечана асобнай краіне: Грузіі, Ірану, Эстоніі, Беларусі, Емену, Польшчы і Турцыі.
Беларускі дзень адбудзецца 21 лістапада. Куратарка Света Бень збірае выгнаных беларускіх мастакоў. Будзе гучаць паэзія, музыка, чакаецца перформансы і кінапаказы.
Пройдзе паказ дакументальнага фільма Ксеніі Галубовіч, сустрэча з візуальнай мастачкай Лесяй Пчолкай, паэтычна-музычны спектакль «Крывазварот» з удзелам аўтаркі аднайменнай кнігі Юліі Цімафеевай і кампазітаркі Вольгі Падгайскай, адбудзецца некалькі музычных выступаў, у тым ліку Анастасіі Рыдлеўскай.
Адрас: PANDA Platform, Knaackstraße 97, 10435 Berlin
Пачатак у 18.00
Падрабязнасці тут.