Рок, тату і Ноч музеяў у Гродне

20.05.2022 20:00 - 23:00 выставачная зала (вул. Ажэшкі, 38) Бясплатнае


20 траўня ў гарадзенскай выставачнай зале па вул. Ажэшкі адбудзецца імпрэза «Па-за часам», мікс рок-музыкі, татуіровак і Ночы музеяў.



Дата: 20 траўня

Час: 20.00

Месца: выставачная зала, вул. Ажэшкі, 38, Гродна


Вы ўбачыце фантастычных істот і даведаецеся пра тату з першых вуснаў, бо лепш за словы за майстроў кажуць іх працы!


Будуць эскізы і фотаздымкі, графічныя і жывапісныя творы, арт-аб’екты і скульптуры, якія перагукаюцца са светам нацельнага жывапісу.


А 20-й удзельнікі адправяцца ў захапляльную вандроўку па парку Жылібера ў суправаджэнні фрык-тэатра «Гексаген».


Таксама вас чакае экскурсійная праграма «Рамантыка XVIII стагоддзя».


 А 21-й у канцэртнай зале па вул. Дзяржынскага, 1 мінская група «Astorio plus» грае бессмяротныя хіты Queen, Scorpions, Metallica, Nirvana у аўторскіх аранжыроўках.


Дадатковая інфармацыя і бронь квіткоў:

Выставачная зала — 62-29-82, +375-29-549-79-05;
Канцэртная зала — 62-00-94, +375-44-550-33-71.




Вам можа быць цікава

Выстава sierafimus «Liminal Escapes» у Кракаве

08.05.2026 20:30 - 27.05.2026 20:00 Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

Кмітансамбль і Applepicker у Берліне

12.05.2026 (19:00 - 21:00) прастора «Salon» (Otto-Braun-Straße 70-72)

Спектакль «Мінскае мора» ў Варшаве (16+)

29.05.2026 (19:00 - 20:20) Garnizon Sztuki (Marii Konopnickiej 6)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ