Rondo-опера “Люцыян Таполя”

12.12.2012 19:00 - 22:00 Белдзяржфілармонія Бясплатнае

12.12.12. Белдзяржфілармонія “ЛЮЦЫЯН ТАПОЛЯ” 19.00

Творцы патрэбны краіне. Каб стваралі Цуды. Каб будавалі Вежы. Каб хацелі жыць дзеля Айчыны. Каб іх можна было выганяць з краіны і знішчаць іх творы. Каб яны, не гледзячы ні на што,  вярталіся на радзіму і будавалі новыя Вежы і стваралі новыя Цуды. Люцыян Таполя — герой паэмы Максіма Танка — створыць Цуд, перажыве выгнанне, збудуе Вежу ў прэм’ерным творы Ларысы Сімаковіч rondo-опера “ЛЮЦЫЯН ТАПОЛЯ” 12 СНЕЖНЯ  на сцэне Вялікай залы Белдзяржфілармоніі.

ВЫКАНАЎЦЫ: Ян Жанчак, Дыяна Трыфанава, Ігар Задарожны, фальклор-тэатр “Госьціца”, Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла Рэспублікі Беларусь імя Р.Шырмы (мастацкі кіраўнік — народная артыстка Беларусі Людміла Яфімава), Нацыянальны акадэмічны народны аркестр Беларусі імя І.Жыновіча (мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор — народны артыст Беларусі Міхаіл Казінец).


Вам можа быць цікава

Майстар-класы ў Мінску

Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Шпацыр па Старым Макотаве ў Варшаве

15.08.2026 (12:30 - 14:30) plac Unii Lubelskiej (каля Green Cafe Nero) (Polna 1)

«Страшна і смешна» ў Вільні

22.08.2026 (17:00 - 19:00) Беларускі дом у Вільні (Vilniaus g. 20)

MARA FEST у Сопаце

12.09.2026 (15:00 - 23:00) Scena Tarasy (Aquapark Sopot)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ