SAMOTA і navalach у Беластоку

19.09.2025 20:00 - 22:00 Balance Klub (dr Ireny Białówny 9/1) 40 злотых



У пятніцу, 19 верасня, у Беластоку граюць супольны канцэрт прадстаўнікі маладой беларускай рэп-сцэны SAMOTA і navalach




navalach
 — малады фрэшмэн на беларускай трэп-сцэне, які пракладае новы шлях для беларускамоўнага хіп-хопу. 

Ягоная музыка — гэта мікс цяжкіх, качовых бітоў, вострых панчлайнаў і стылістычна смелых англіцызмаў. У тэкстах — вулічная іронія, рэфлексіі пра поп-культуру і свабодны слэнг пакалення. 

SAMOTA
 — рэпер новага пакалення, чыя атмасфера блізкая да 2hollis, але гучанне будуецца на ўласных эксперыментах. Ён спалучае цяжкія гіпертрэп-біты з меладыйнасцю і шчырымі тэкстамі, ствараючы музыку, якая перадае ўнутраныя пошукі і эмоцыі. 

SAMOTA пашырае межы беларускай сцэны, адкрываючы новыя фарматы і гучанне, што робіць яго стыль адначасова свежым і пазнавальным. 


Квіткі коштам 40 злотых бярыце па спасылцы.



Вам можа быць цікава

Выстава Юрыя Пташынскага «З шырока заплюшчанымі вачыма» ў Гомелі

29.08.2025 20:00 - 28.09.2025 18:00 галерэя Вашчанкі (вул. Карповіча, 4)

Фэст «Класіка. LIVE» ў мінскім батанічным садзе

13.09.2025 11:00 - 14.09.2025 20:00 батанічны сад (вул. Сурганава, 2в)

Майстар-клас Сержука Доўгушава «Прыродны голас» у Празе

14.09.2025 (17:00 - 20:00) Беларуская клюбоўня (5. května 1043/32)

Гурт «Няміга» ў Познані

14.09.2025 (18:30 - 20:00) MY pod sceną (ul. 27 Grudnia 8/10)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ