Выстава Юрыя Пташынскага «З шырока заплюшчанымі вачыма» ў Гомелі

29.08.2025 - 28.09.2025 20:00 - 18:00 галерэя Вашчанкі (вул. Карповіча, 4) 5 рублёў

У пятніцу, 29 жніўня, у галерэі Вашчанкі адкрываецца выстава маладога мастака, пераможцы народнага фестываля «Я мастак, я так бачу!» Юрыя Пташынскага «З шырока заплюшчанымі вачыма». 





У экспазіцыі — 13 карцін і скульптуры, цікавы філасофскі візуал, які дапаможа сабраць супярэчлівую тканіну быцця мастака. А можа, і кожнага з нас? 

Юрый Пташынскі маляваў з ранняга дзяцінства. Будучы школьнікам наведваў студыю Валянціна Пакаташкіна, скончыў БелДУТ па спецыяльнасці архітэктара. 

Вернісаж адбудзецца 29 жніўня ў 20:00 (дарэчы, упершыню ў галерэі) у фармаце перформансу «З шырока заплюшчанымі вачыма».





Вам можа быць цікава

Музычны фестываль «Пойма» ў Віцебску (18+)

30.08.2025 12:00 - 31.08.2025 23:00 пляцоўка для пляжнага футбола, парк Віцьба

Выстава «Літаратурны мапінг Вільні і Менска» ў Вільні

01.09.2025 18:30 - 07.09.2025 19:00 Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча (Vilniaus, 20)

NAVIBAND у Кракаве

27.09.2025 (20:00 - 22:00) Klub Zaścianek (Józefa Rostafińskiego 4)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ