Сапраўдныя сакавіцкія каты ў праграме “МУЖЧЫНЫ +”

10.03.2016 18:30 - 21:00 Літаратурны музей Я. Купалы (вул. Купалы, 4) Бясплатнае

Сапраўдныя сакавіцкія каты ў праграме МУЖЧЫНЫ +у літаратурным музеі Я. Купалы (вул. Купалы, 4)!

10.03.2016 а 18:30.

Уваход вольны!

Мінула 23 лютага, а значыць уся дужая палова насельніцтва нашай краіны з нецярплівасцю чакае яшчэ аднагосакральнага свята, якое прыпадае на 9 сакавіка, бо агульнавядома, што раз на год гэтага дня ўсе мужчыны ўздыхаюць з палёгкай і ідзуць піць піва разам з сябрамі, пакідаючы хатнія справы на дзяўчын, сябровак, жанок і г.д

Літпартал “Textura.by” сумесна з літаратурным музеем Янкі Купалы, Саюзам беларускіх пісьменнікаў і культурніцкай кампаніяй “Будзьма беларусамі” прапануе вам, пахмяліўшыся пасля такога дня, прыходзіць на нашу гендэрна неправамоцную імпрэзу, “МУЖЧЫНЫ +”, якая адбудзецца ў чацьвер, 10 сакавіка а 18:30 па адрасе вул. Я. Купалы, 4.

 

Вы пачуеце вершы ў выкананні:

Георгія Барташа (ён мае кніжку, а вы маеце ўнікальную магчымасць набыць яе з аўтографам аўтара!)

Алесь Емяльянава-Шыловіча (ён таксама мае кнiжку Георгія Барташа : )

Віктара Жыбуля (ягоныя магічныя ва ўсіх сэнсах вершы не пакінуць вас абыякавымі)

Аляксея Саламахі (здаецца, самы таямнiчы паэт у сённяшняй беларускай паэзii).

 

За песні і танцы адказваюць

Анатолiй Рылькоў (беларускi Кiт Рычардс)

гурт “9 месяцев весны” (назва і рэпертуар адпаведныя — настрой і весялосць забяспечаныя!)

 

Прыходзьце!

Будзе весела, песенна і рытмічна!


Вам можа быць цікава

Фотавыстава «ЛЕ КАРБЮЗЬЕ: віцебскае рэха» ў Віцебску

04.11.2025 14:00 - 30.11.2025 19:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

"Botanic project" у Варшаве

10.11.2025 (19:00 - 21:00) VooDoo Club (Aleja Prymasa Tysiąclecia 48A)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ