Сеанс беларускіх дакументальных фільмаў у Маўнцін-В’ю

17.11.2023 19:00 - 21:00 Dive Bar (450 San Antonio Road) Бясплатнае

У пятніцу, 17 лістапада, у Маўнцін-В’ю ладзяць прагляд беларускіх дакументальных фільмаў.


Дата: 17 лістапада

Час: збор — 19.00, пачатак — 19.30 (час мясцовы)

Месца: Dive Bar, 450 San Antonio Road, Mountain view, CA

У праграме:

«Чатыры колы далей ад цэнтра» Лены Ле

Чацвёра, якія асабіста ведаюць мастачку Марыну Капілаву, паведамляюць, што яны думаюць пра яе. Гэтыя людзі і ёсць чатыры колы фільма — сябры, калегі ды суседка па двары. Гісторыі герояў перакрыжоўваюцца, рэальнасць уступае ў спрэчку з фантазіяй.

«Стрыптыз і Вайна» Андрэя Куцілы

У ваенным гарадку пад Мінскам жывуць дзед і ўнук. Падпалкоўнік авіяцыі ў адстаўцы, дзед верыць у ідэалы савецкага мінулага. Унук жа кінуў прафесію інжынера і спрабуе ажыццявіць мару — стварыць тэатр эратычнага танца.

Канфлікт пакаленняў робіцца роздумам аб супярэчнасцях постсавецкай прасторы.

Уваход вольны, і можна будзе заданаціць на падтрымку сем’яў палітвязняў.



Вам можа быць цікава

Выстава «Прагулкі па Мінску: замалёўкі і ўспаміны» ў Мінску

04.09.2026 12:00 - 13.09.2026 20:00 галерэя «Арцель» (Незалежнасці 58/1-6)

Выстава Міхаіла Казлякоўскага «Імёны» ў Брэсце

10.09.2026 18:00 - 24.09.2026 19:00 гарадская бібліятэка імя Пушкіна (б-р Шаўчэнкі, 3)

Імпрэза «Адзін дзень з жыцця горада» ў Гродне

12.09.2026 (12:00 - 18:00) Новы і Стары Замкі (вул. Замкавая, 20 і 22)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ