Літаратурная экскурсія «Сем гісторый кахання» ў Мінску

14.02.2022 18:00 - 19:00 Літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул. М. Багдановіча, 7а) Бясплатнае

У дзень закаханых Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае далучыцца да літаратурнай экскурсіі, прысвечанай гісторыям кахання з жыцця Максіма Багдановіча і яго сям’і.



Дата: 14 лютага

Час: 18.00

Месца: Літаратурны музей Максіма Багдановіча, вул. М. Багдановіча, 7а, Мінск

Экспазіцыя Літаратурнага музея Максіма Багдановіча поўніцца шчаслівымі і трагічнымі сюжэтамі кахання, узнёслымі і зямнымі чалавечымі гісторыямі, поўнымі расчараванняў і надзей, скрухі і натхнення.

Два экскурсаводы — Ірына Мышкавец і Міхаіл Бараноўскі, два позіркі на адны і тыя ж факты. І, канешне, паэзія, бо як без яе, калі пішаш гісторыю кахання.


Вам можа быць цікава

«Мова Нанова» з Пакрысе у Кракаве

05.09.2026 (16:00 - 18:30) Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

«Мая свабода п’яная і танчыць аголенай» у Берліне

17.09.2026 (19:00 - 21:30) PANDA platforma (Knaackstraße 97 (im kleinen Hof der Kulturbrauerei))

Слава Камісаранка ў Варшаве (18+)

17.09.2026 (20:00 - 22:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ