Семінар, прысвечаны маладнякоўцам, у Нацыянальнай бібліятэцы

03.02.2022 11:00 - 15:00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі (пр-т Незалежнасці, 116) Бясплатнае

У рамках рэспубліканскага праекта «На хвалі часу, у плыні жыцця» (2019–2023) у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбудзецца навукова-практычны семінар, прысвечаны ўшанаванню памяці пісьменнікаў-маладнякоўцаў на радзіме.



Дата: 3 лютага

Час: 11.00

Месца: Міжнародны прэс-цэнтр (пам. 308), Нацыянальная бібліятэка, пр-т Незалежнасці, 116, Мінск 

Плануецца абмеркаваць наступныя тэмы:

— жыццё і творчая спадчына Алеся Гурло, сябра літаб’яднання «Маладняк»;

— ушанаванне памяці пісьменнікаў-маладнякоўцаў на радзіме (музеямі, бібліятэкамі, асобнымі даследчыкамі);

— вынікі дзейнасці апошніх гадоў працы сумеснага праекта «На хвалі часу, у плыні жыцця» (2019–2021).

Да ўдзелу запрашаюцца літаратуразнаўцы, спецыялісты музейнай і бібліятэчнай справы, архівісты, гісторыкі, краязнаўцы.


Вам можа быць цікава

«Мая свабода п’яная і танчыць аголенай» у Берліне

17.09.2026 (19:00 - 21:30) PANDA platforma (Knaackstraße 97 (im kleinen Hof der Kulturbrauerei))

Майстар-клас па стварэнні «відкоў» у Заслаўі

20.09.2026 (12:00 - 14:00) музей беларускай маляванкі (вул. Дачная, 13)

Кінафэст «Bulbamovie» ў Зялёнай Гуры

21.09.2026 (18:00 - 21:00) Piekarnia Cichej Kobiety (ulica Fabryczna 13B)

Фэст «Восень у Завоссі» пад Баранавічамі

26.09.2026 (12:00 - 16:00) музей-сядзіба Міцкевічаў «Завоссе»

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ