Кінасеанс па-беларуску ў Вільні: глядзяць серыял "Чарадзей"

10.01.2026 13:00 - 15:00 Zolak Art Residence (Vytenio 50D) данаты

У суботу, 10 студзеня, у Вільні ладзяць кінамарафон па серыяле "Чарадзей" (1995) у беларускай агучцы.


15-гадовы школьнік Пол Рэйнальдс выпадкова трапляе ў паралельны сусвет, падобны да сярэднявечча. Уладу ў ім трымаюць Чарадзеі - носьбіты старажытных тэхналогій, якія яны выдаюць за магію, каб трымаць людзей у страху і невуцтве. Пол знаёміцца з адважнай дзяўчынай Рыянай. Разам яны спрабуюць знайсці шлях дадому. Іх галоўная суперніца - прагная да ўлады Ашка, адна з самых яркіх антаганістак 1990-х.

Працягласць - каля 5 гадзін, глядзець будуць першую палову серыяла, 13 серый, якія складаюць лагічна скончаную частку гісторыі. Уваход - вольны данат на падтрымку праекта.


Вам можа быць цікава

Выстава Уладзіміра Акулава «Позірк з паднябесся» ў Віцебску

10.04.2026 10:00 - 31.05.2026 17:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Паша Крывец у Берліне

20.05.2026 (20:00 - 22:00) Kara Kas Bar (Kurfürstenstraße 9)

Паша Крывец у Мюнхене

23.05.2026 (20:30 - 22:00) Closer Bar (Sonnenstraße 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ