Шпацыр «Беларуская Варшава»

14.01.2023 13:00 - 15:00 парк Траўгута Бясплатнае

«Менскі шпацыр», які вадзіў мінчукоў ачмурэннымі маршрутамі па горадзе, цяпер перабраўся ў Варшаву і ператварыўся ў «Варшаўскі шпацыр»! У суботу, 14 студзеня, далучайцеся да дэбютнага варшаўскага шпацыру — па беларускай Варшаве!



Дата: 14 студзеня

Час: 13.00 (час мясцовы)

Месца збору: парк Траўгута, ля крыжоў паўстанцаў, Варшава


Беларусаў з палякамі звязваюць стагоддзі гісторыі: сумесная дзяржава, магнацкія рады, музыкі, пісьменнікі, вайскоўцы, навукоўцы...

Сучасная — трэцяя, між іншым, па ліку — польская сталіца таксама захавала ў сабе нямала адбіткаў гэтай супольнай гісторыі.

Падчас шпацыру вы пабачыце палацы, вуліцы й скверы, помнікі, звязаныя з нашымі суайчыннікамі, жыцьцёвы шлях якіх яднае гісторыю двух народаў. І даведаецеся пра іх процьму гісторый!

Запісвайцеся на шпацыр праз дырэкт (проста каб вас чакалі, але можаце прыходзіць і так — вам будуць радыя ў любым выпадку) і далучайцеся!

Удзел — donation.






Вам можа быць цікава

Квэст «Сакрэтны сеанс» у Мінску

12.09.2026 (16:30 - 18:30) кінатэатр «Цэнтральны» (пр-т Незалежнасці, 13)

Беларуска-украінскі Форум Астрожскіх 2026 у Кіеве

12.09.2026 (16:30 - 18:30) (паведамяць удзельнікам)

Трошку джазу ў Гомелі

18.09.2026 (18:00 - 20:00) гарадскі цэнтр культуры (вул. Ірынінская, 16)

Кніжны клуб у Брэсце абмяркуе Зарэцкага

25.09.2026 (18:30 - 20:30) Брэсцкі абласны краязнаўчы музей (К. Маркса, 60)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ