Шпацыр па Старуўцы ў Варшаве

24.12.2023 12:00 - 15:00 ля калоны Жыгімонта Бясплатнае

24 снежня ў Варшаве адбудзецца шпацыр па каляднай Старуўцы — убраным і святочным Старым горадзе.


Дата: 24 снежня

Час: 12:00 (час мясцовы)

Месца: ля калоны Жыгімонта, Варшава

Удзельнікі:

• згадаюць, дзе і як узнік горад, і чаму па выніку атрымаў статус сталіцы;

• пабачаць славуты Каралеўскі замак і ягонае атачэнне;

• Пагавораць пра гісторыю вядомай калюмны ля замка;

• Пройдуць атмасфернымі вулачкамі да Рынкавай плошчы, дзе згадаюць гісторыю галоўнага сімбвалу Варшавы;

• убачаць суворае абарончае збудаванне і даведаюцца, дзе жыў стваральнік «Шчаўкунка» і славутая варшавянка — двойчы лаўрэатка Нобелеўскай прэміі;

• не абмінуць адзін з самых драматычных эпізодаў найноўшай гісторыі Польшчы — Варшаўскае паўстанне;

• пагутараць пра мясцовыя і не надта мясцовыя калядныя традыцыі.

Абавязкова пазначайце сваю прысутнасьць у прыватных паведамленьнях: @spacyrujma


Вам можа быць цікава

Адкрыццё кнігарні KAMUNIKAT.SHOP у Беластоку

08.09.2026 (18:00 - 20:00) Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку (вул. Варшаўская 1А)

Лекцыя «Фенаменальныя жанчыны нашай гісторыі» ў Мінску

10.09.2026 (20:00 - 22:00) музей «Краіна міні» (пр-т Незалежнасці, 25)

Спектакль «Мастак. Вяртанне ў Віцебск» у Віцебску

26.09.2026 (17:00 - 19:00) тэатр «Лялька» (вул. Пушкіна, 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ