Шпацыры па Беластоку з Алесем Кіркевічам

29.10.2022 - 30.10.2022 11:00 - 16:00 ------------ Бясплатнае
 
Гэтымі выходнымі, 29 і 30 кастрычніка, гістарычны клуб "Beer&History" ладзіць дзве прыўкрасныя экскурсіі па Беластоку.



У суботу, 29 кастрычніка, будзе аглядная экскурсія па Беластоку (для тых, хто не паспеў на папярэднія). Вы даведаецеся пра Беласток усё!

Дата: 29 кастрычніка

Час: 11.00 (час мясцовы)

Месца збору: падворак палаца Браніцкіх, ля Гераклаў


У нядзелю, 30 кастрычніка, будзе вандроўка па яўрэйскім Беластоку.

Дата: 30 кастрычніка

Час: 14.00 (час мясцовы)

Месца збору: ля помніка Героям Беласточчыны (стары яўрэйскі “кіркут”)

Вядзе экскурсіі краязнаўца Алесь Кіркевіч. А значыцца, будзе вееееельмі цікава!

Пажаданы данат на далейшую працу клуба - каля 20 злотых. Далучайцеся!




Вам можа быць цікава

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ