• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Канцэрты Іншае Мінск

Шырокая Масленіца ў беларускім Скансэне

Пачатак: 17.02 (12:00)
Канец: 17.02 (16:00)
Музей народнай архітэктуры і побыта
(Мінск, 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля п/а Азярцо)
Google

Масленіца – старажытнае славянскае свята, якое сімвалізуе провады зімы. Толькі ў нас можна па-сапраўднаму акунуцца ў атмасферу самага вясёлага народнага свята: прыняць удзел адразу ў сямі днях масленічнага тыдня і традыцыйных масленічных гуляннях, якія з імі звязаны, паспрабаваць сябе ў розных гульнях і забавах.

У гэты дзень будзе прадстаўлена наступная праграма:

— выступленне фолк-рок гурта Re1ikt

— выступленне народных калектываў «Траецкія музыкі» з г. Барысава, «Світанак» ЦДАДіМ «Вікторыя», «Гаманіна» БДУІР, «Талака» кафедры этналогіі і фальклора БДУКіМ, «Зборная субота» з г. Узда, «Журавушка» з Любаньшчыны, «Явар» СШ № 159, «Святкі» ЦДАДіМ «Золак» і інш.;

— унікальная выстава прыладаў, якія выкарыстоўваліся для вырабу сыра і масла;

— лялечны тэатр «Батлейка»;

— ценявая батлейка «Вяртэп»;

— масленічныя гульні і забавы для дзяцей і дарослых;

— майстар-класы па вырабу масленічнай лялькі-абярэга, па пляценні паясоў і інш.;

— конкурсы «Масленічная лялька-2018» і «Лепшая снежная фігура» (пры наяўнасці снега);

— фотазона;

— масленічны квэст;

— дэманстрацыя ўнікальных масленічных абрадаў «Пахаванне дзеда», «Наведванне бабкі-павітухі» і інш.;

— Рыцарская пляцоўка з лучнікамі і інш.;

— кульмінацыяй масленічных гулянняў стане спальванне пудзіла зімы – «Марэны».

 

Самых актыўных удзельнікаў свята чакаюць прызы!

Партнеры мерапрыемства Ювелірная сетка «Alte» і «Альфа радио».

 

За дадатковую плату:

– традыцыйныя беларускія стравы ў карчме і кропках харчавання;

– лепшыя сувеніры ад народных майстроў;

– катанне на конях;

– катанне на мотадэльтаплане, самалёце «Ікарус», верталёце (пры умовах добрага надвор’я).

 

Запрашаем прыняць удзел у мерапрыемстве «Шырокая Масленіца ў Беларускім скансэне» на тэрыторыі музея!

 

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17:00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.

Увага! Сачыце за дадатковай інфармацыяй!

 

Шаноўныя наведвальнікі!

— Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.

— Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.

 

Як нас знайсці?

Музей нацыянальнай архітэктуры і побыта знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка» каля п/а Азярцо.

Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунках: Мiнск – Дубянцы, Заходнія могілкі, Чыкі. Дадатковы транспарт.

 


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    • «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Якубам Коласам
    • Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў
    • Што паслухаць з беларускай музыкі на Дзень Волі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип