Сімпозіўм «Інфраструктуры і салідарнасць па-за межамі постсавецкай прасторы» ў Вільні

17.06.2023 14:00 - 18:00 Нацыянальная галерэя мастацтваў (Konstitucijos, 22) Бясплатнае
 
У суботу, 17 чэрвеня, у Вільні ў межах выставы «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» адбудзецца сімпозіўм «Інфраструктуры і салідарнасць па-за межамі постсавецкай прасторы».



Дата: 17 красавіка

Час: з 14.00 да 18.00 (час мясцовы)

Месца: Нацыянальная галерэя мастацтваў, Konstitucijos, 22, Вільня


Сімпозіўм накіраваны на абмеркаванне палітычнага кантэксту экстрактыўных і лагістычных інфраструктур, а таксама інфармацыйных і лічбавых тэхналогій, якія пацярпелі ад імперыялістычных войнаў і палітычных паўстанняў у Расіі ў геаграфічных і часовых рэгіёнах, якія выходзяць за межы постсавецкай прасторы.

Вось якая мяркуецца праграма:

14:00–16:00 «Ядзерныя часовасці»: гутарка Святланы Мацвіенка з Эгле Рындзевічутэ.

Падчас гутаркі навукоўцы Святлана Мацвіенка і Эгле Рындзевічутэ паглыбяцца ў палітычныя вымярэнні ядзерных часовасцей, даследуючы спосабы, якімі экстрактыўныя і лагістычныя інфраструктуры фармуюць і перасякаюцца з сацыяльнымі, культурнымі і экалагічнымі ландшафтамі. Размова пойдзе пра постсавецкую прастору і рэгіёны, якія перажылі савецкую ядзерную зброю.

Размова пачнецца з кароткіх выказванняў Святланы Мацвіенка і Эгле Рындзявічутэ, а пасля адбудзецца гутарка, якую мадэруюць куратары Аляксей Барысёнак і Антаніна Сцебур.

16:15–18:10 Школа алгарытмічнай салідарнасці: як скрасці дыямент ведаў? Варкшоп ад eeefff.

Школа алгарытмічнай салідарнасці — гэта серыя калектыўных эксперыментаў і сітуацыйнага досведу, якія імкнуцца адказаць на пытанні:

Калі палітыка вуліцы перасякаецца з палітыкай лічбавай матэрыяльнасці?

Якія эфекты алгарытмізацыі?

Хто і дзе гэта мог адчуць?

Якія новыя формы агульнага дабра могуць з’явіцца?

У якім грамадскім месцы можна абмяркоўваць інтэрфейсы для сацыяльнага ўзаемадзеяння?

Абмяркуюць палітыку публічнай прасторы, магчымасці адрэпеціраваць рэвалюцыйныя бег-вобразы-лісты-імажынеры, сцэнары захопу медыяінфраструктур.

На варкшоп патрэбная рэгістрацыя па спасылцы.


eeefff — агульнае імя Мікалая Спясіўцава і Дзіны Жук (таксама вядомай як альтэр-эга Bitchcoin), якія жывуць у Мінску і Берліне і працуюць з 2013 года.


Сімпозіўм будзе праходзіць на ангельскай мове.


Уваход вольны!




Вам можа быць цікава

Выстава Алега Кірушкіна «Куточак» у Віцебску

25.11.2025 16:00 - 18.01.2026 18:00 Мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Майстар-клас па вырабе агністага каня ў Гомелі (12+)

25.12.2025 (14:00 - 16:00) Філіял Веткаўскага музея (плошча Леніна, 4а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ