• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Канцэрты Мінск

Slow Rave Party x Molodost

Пачатак: 06.04 (23:55)
Канец: 06.04 (23:55)
клуб «Молодость»
(Мінск, вул. Інтэрнацыянальная, 21)
Кошт: ад 7 рублёў
Google

Slow Rave Party працягвае канцэпцыю slow media, якую ў цэлым пастулюе 34mag: мы не імкнемся да нястрымнага хайпу, нашая мэта – актыўнае слуханне і ўнікальны танцавальны экспірыенс, які ты атрымліваеш разам з асалодай ад якаснага гуку. Мы ўпершыню перамяшчаемся ў бескампрамісныя сцены менскага тэхна-клуба «Молодость», які месціцца ў самым цэнтры, на фарпосце Зыбіцкай. Там нас чакаюць 9 кВт чыстага гуку, мінімалістычны танцпляц, два бары і сацыяльныя сцежкі паміж імі. А цяпер пра нашых гасцей.

(((O))) (Live)

https://skaen.bandcamp.com/

Загадкавы персанаж беларускай электроннай сцэны. У першай палове 2010-х актыўна прасоўваў змрочны віч-хаўс, за які атрымаў шэраг узнагарод, з’ездзіў на шоукейс у Вільню, а пасля непрыкметна знік з алгарытмаў сацыяльных сетак на тры гады. Мінулай вясной ён вярнуўся з сінглам «Mantra», які падняўся на шосты радок у топе «Young Blood» расійскай музычнай прэміі Jager Music Awards, пасля чаго ён выпусціў новую плытку на «Першаку».

«Vigilance» выйшла зусім нядаўна – 12 сакавіка. Гэта гісторыя пра суседнія лаўкрафтаўскія вымярэнні і істоты, якія там непрыкметна існуюць. Па гучанні плытка вызвалілася ад жанравых рамак – цяпер гэта моцныя электронныя ландшафты, якія ствараюць свой уласны сусвет гукаў і хваляванняў. На вечарыне (((O))) выканае альбом жыўцом.

 

Ponty Mython (LT)

https://soundcloud.com/pontymython

Літоўскі дыджэй і прадзюсар расійскага паходжання. Свае ўласныя плыткі, пераважна на вініле, рэлізіць з 2012 года. Выпускаўся на маскоўскім Capital Bass, нямецкім Dirt Crew Recordings, лонданскім Fina Records і іншых еўрапейскіх хаўс-лэйблах. Апошні рэліз – Pink Tango EP – выйшаў у сакавіку 2018-га на брыстальскім Futureboogie Recordings.

«Pink Tango EP» – гэта няспешная, вытанчаная электроніка з багатай, арганічнай перкусіяй. Калі слухаеш яе, сапраўды адчуваеш, быццам знахозішся ля возера, якое атачыла незлічонае мноства фламінга, і іх ногі сплятаюцца ў мудрагелістыя рытмічныя малюнкі. Увогуле творчасць Ponty Mython – гэта нейкі своеасаблівы свет, дзе людзі з жывёламі нароўні тусуюцца на рэйвах.

Хосцяць івэнт рэзідэнты вечарын 34mag і «Першака» – Stereobeaver і KorneJ.

 

Калі: 6 красавіка

Пачатак: 23:55

Дзе: клуб «Молодость» (вул. Інтэрнацыянальная, 21)

Кошт: 7 BYN (першыя 100 квіткоў), 10 BYN (далей і ў дзень мерапрыемства)

Квіткі: https://bezkassira.by/slow_rave_party_by_piarshak-3897/


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    • «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Якубам Коласам
    • Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў
    • Што паслухаць з беларускай музыкі на Дзень Волі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип