Смаргонь. XI Міжнародны конкурс камерных ансамбляў імя М.-К. Агінскага

01.11.2015 - 06.11.2015 16:00 - 16:00 Смаргонскі раённы цэнтр культуры (вул. Ветэранаў, 9) Бясплатнае

Конкурс будзе праводзіцца па намінацыях “Ансамблі з фартэпіяна” і “Струнны квартэт”. Удзельнікі выступяць на сцэне Смаргонскага раённага цэнтра культуры і ў дзіцячай школе мастацтваў імя М.К. Агінскага.

У XI Міжнародным конкурсе камерных ансамбляў імя М.-К. Агінскага возьмуцйь удзел 24 калектывы з 5 краін: Украіны, Польшчы, Расіі, Літвы і Беларусі.

Праграма конкурсу

1 лістапада
16.00 урачыстае адкрыццё XI Міжнароднага конкурсу камерных ансамбляў імя М.-К. Агінскага (Смаргонскі раённы цэнтр культуры)

2 лістапада
10.00-13.00 конкурсныя выступленні ў намінацыі «ансамблі з фартэпіяна» (I група), I тур (Смаргонская дзіцячая школа мастацтваў)
15.00-17.00 конкурсныя выступленні ў намінацыі «ансамблі з фартэпіяна» (I група), I тур (Смаргонская дзіцячая школа мастацтваў)

3 лістапада
10.00-13.30 конкурсныя выступленні ў намінацыі «ансамблі з фартэпіяна» (II група), I тур (Смаргонская дзіцячая школа мастацтваў)
15.30-17.30 конкурсныя выступленні ў намінацыі «струнныя квартэты», I тур (Смаргонская дзіцячая школа мастацтваў)

4 лістапада
10.00-13.30 конкурсныя выступленні  ў намінацыі «ансамблі з фартэпіяна» (I група), II тур. Абмеркаванне. Вынікі. (Смаргонская дзіцячая школа мастацтваў)
15.00-16.30 экскурсія ў музей-сядзібу М.-К. Агінскага» (а.г. Залессе)

5 лістапада
10.00-14.00 конкурсныя выступленні ў намінацыі «ансамблі з фартэпіяна» (II група), II тур. Абмеркаванне. Вынікі. (Смаргонская дзіцячая школа мастацтваў)
16.00-18.00 конкурсныя выступленні ў намінацыі «струнныя квартэты», II тур. Абмеркаванне. Вынікі. (Смаргонская дзіцячая школа мастацтваў)

6 лістапада
10.00 прэс-канферэнцыя па выніках і пытаннях конкурсу для выкладчыкаў і зацікаўленых асоб. (Смаргонская дзіцячая школа мастацтваў)
16.00 урачыстае закрыццё XI Міжнароднага конкурсу камерных ансамбляў імя М.-К. Агінскага. Узнагароджанне пераможцаў (Смаргонскі раённы цэнтр культуры).

Фота з сайта classicandjazz.ru

kraj.by


Вам можа быць цікава

Выстава аднаго шэдэўра: «Прагулка» Марка Шагала ў Мінску

08.04.2026 11:00 - 06.07.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, сяродкрыжжа) (вул. Леніна, 20)

Выстава «Формы і цені: Жаночае» ў Мінску (12+)

17.04.2026 17:00 - 21.06.2026 18:00 НЦСМ (вул. Някрасава, 3)

«Ноч Барсукоў» у нацпарку «Прыпяцкі»

20.06.2026 (12:00 - 12:00) ля гатэля «Тураў+»

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ