Спектакль «1.8 M» аб беларускіх палітвязнях у Варшаве

18.03.2022 19:00 - 21:30 Новы тэатр (ul. Madalińskiego 10/16) Бясплатнае

18 сакавіка варшаўскі «Новы тэатр» ставіць спектакль «1.8 M», прысвечаны беларусам, пацярпелым ад рэпрэсій, а таксама ўкраінцам, якія цяпер змагаюцца за сваю свабоду. Рэжысёр — Іван Вырыпаеў.

Дата: 18 сакавіка

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: Новы тэатр, ul. Madalińskiego 10/16, Варшава

1.8 метра — столькі месца прызначана для чалавека ў перапоўненых беларускіх турмах. Гэта тэатральны праект па падтрымцы палітвязняў, якія выступаюць супраць таталітарных рэжымаў у Беларусі і іншых краінах.

Спектакль створаны на аснове тэкстаў, якія палітвязні гаварылі ў судах і пісалі ў лістах сваякам. Як цяпер жывуць асуджаныя за выказванне свайго меркавання? Як парушаецца закон у самым цэнтры Еўропы?

У рамках праекта адбудзецца дабрачынная акцыя для людзей, якія церпяць ад рэпрэсій.

У ролях: Барташ Беленя, Эвеліна Панкоўска, Валянціна Сізоненка, Павел Гарадніцкі, Паліна Дабравольская, Ігар Шугалееў, Паліна Чабатарова, Алег Гарбуз.

Беларусам і ўкраінцам — уваход вольны.


Вам можа быць цікава

Выстава "Сямён Герус. Да 100-годдзя мастака" ў Мінску

14.02.2026 11:00 - 29.03.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. К. Маркса, 24)

Выстава «Беларусь Напалеона Орды» ў Варшаве

28.02.2026 12:00 - 08.03.2026 20:00 Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Выстава Уладзіміра Басалыгі «Пад нябёсамі радзімы» ў Мінску

04.03.2026 18:00 - 19.04.2026 19:00 галерэя Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10)

Iva Sativa ў Батумі

28.03.2026 (21:00 - 23:00) Circus Arena (23 Nikoloz Baratashvili Street)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ