Спектакль «Батлейка-Шагал» у Тбілісі

14.10.2023 19:00 - 21:00 Kera space (Georgi Shatberashvili, 23) 30 лары

У суботу, 14 кастрычніка, акцёр Аляксандр Ждановіч, наш улюбёны Маляваныч, зноў грае ў Тбілісі ўласны спектакль для дзяцей і дарослых «Батлейка-Шагал».



 Дата: 14 кастрычніка

Час: дзверы — 18.30, пачатак — 19.00 (час мясцовы)

Месца: Kera space, Georgi Shatberashvili, 23, Тбілісі


 «Батлейка-Шагал» — спектакль, дзе нечаканым чынам злучаны прыёмы батлейкі з матывамі жывапісу Марка Шагала. Як жыць, калі ў цябе забіраюць надзею на заўтрашні дзень? Калі ўлада груба растоптвае ботам далікатны свет тваёй мары? 

Адказы на гэтыя вечныя пытанні героі спектакля знаходзяць у гумары, творчасці, каханні.

 Інсцэніроўка і рэжысура — Аляксандр Ждановіч 

Выканаўцы — Наталля Бібікава, Максім Бібікаў, Аляксандр Ждановіч, Валерыя Крук 

Скрыпка — Алекс Пацыяшвілі 

Лялькі — Ніно Намічэйшвілі


 Спектакль ідзе на рускай і беларускай мовах, выкарыстоўваецца ідыш. 


Прыходзьце паглыбіцца ў чароўны свет Шагала і прыводзьце дзетак. 


Квіткі — 30 лары, а дзецям да 12 гадоў — бясплатна. І патрэбна зарэгістравацца па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Развітанне з Аляксандрам Мілінкевічам у Варшаве

22.08.2026 (10:00 - 16:00) архікатэдра святога Яна Хрысціцеля (ul. Świętojańska 8)

Канцэрт хору «Артос» у Варшаве

22.08.2026 (19:00 - 20:10) касцёл св. Аляксандра (Plac Trzech Krzyży 10/14)

ZVONKU ў Мінску

23.08.2026 (19:00 - 21:00) хаб «Сквер» (пр-т Незалежнасці, 95 к. 3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ