У Вільні пакажуць спектакль «Connection» — пра Марыю Калеснікаву і беларускіх палітвязняў

02.11.2024 - 03.11.2024 19:00 - 21:30 Мастацкая прастора VILEIŠIO18 (P. Vileišio g. 18N) Бясплатнае

«Амаль 2 гады з Марыяй няма ніякай сувязі. Ніхто не ведае, дзе яна. Канешне, вядома, што яна ў турме. Але ў якім стане? Беларускія ўлады хаваюць любую інфармацыю — аб яе месцазнаходжанні, аб умовах утрымання. І самае галоўнае — ці жывая яна».


Такімі словамі пачынаецца спектакль «Connection», прысвечаны беларускім палітвязням і ў прыватнасці Марыі Калеснікавай — жанчыне, якая натхніла мільёны беларусаў, жанчыне, якая стала сімвалам свабоды, творчасці і мужнасці, жанчыне, якая ўжо амаль 5 год знаходзіцца ў беларускай турме.

Дата: 2 і 3 лістапада

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: Мастацкая прастора VILEIŠIO18 (P. Vileišio g. 18N), Вільня

Квіткі: ад €16 можна набыць тут.

Стваральніца спектакля — Марына Якубовіч, якая больш за 16 гадоў была вядучай актрысай Belarus Free Theatre, галоўная гераіня фільма «Courage» Аляксея Палуяна. Цяпер яна стварае ўласныя тэатральныя праекты і выкладае акцёрскае майстэрства ва ўніверсітэце Моцартэум, Зальцбург (Аўстрыя).

Спектакль ідзе на англійскай мове з рускімі субтытрамі.



Вам можа быць цікава

Імпрэза "Жарсці Караткевіча" ў Варшаве

17.12.2025 (19:00 - 20:00) Музей Вольнай Беларусі (ul. Foksal 11)

Стэндап-гутаркі ў Варшаве

17.12.2025 19:00 - 19.12.2025 21:00 Беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Калядная pre-party ў Вільні

20.12.2025 (18:00 - 20:00) Замак (Naujoji Riovoniu, 10)

Калядная экскурсія па Гародні

03.01.2026 (11:30 - 14:30) музей гісторыі рэлігіі (вул. Замкавая, 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ