Спектакль «GALERA» ў Варшаве

21.06.2025 19:00 - 21:00 Akademia Sztuk Pięknych (Wybrzeże Kościuszkowskie 37) 80 злотых


У суботу, 21 чэрвеня, у Варшаве граюць спектакль «GALERA».





Тры чалавекі. Адзіныя дзверы. 

Што можа быць лягчэй — увайсці ды заявіць пра свае правы босу, які не паважае цябе і фактычна валодае табой, як нявольнікам? 

Але, як высвятляць героі гэтага спектакля, зрабіць гэта вельмі цяжка, амаль немагчыма. 

Мы — нявольнікі рэчаў, грошай, часу, палітыкаў, саміх сябе. 

Мы — тры смешныя ды трагічныя героі гэтага абсурдзістскага спектакля, якія невядома чаго чакаюць у прыёмнай свайго шэфа. 

Уваходзьце ў гэтыя дзверы, каб вырашыць для сябе: жыццё — гэта вясёлая ды лёгкая GRA ці — жудасная GALERA. 

Драматург — Андрэй Іваноў 

Пераклад — Агнешка Совіньска

 Рэжысёр — Андрэй Новік 

Кампазітар — Мікіта Залатар



Спектакль ідзе на польскай мове. 



Квіткі коштам 80 злотых набывайце па спасылачцы.





Вам можа быць цікава

Выстава «Казкі і паданні майго краю» ў Гродне

23.04.2026 15:00 - 31.05.2026 17:00 абласны цэнтр народнай творчасці (вул. Савецкая, 8)

Квіз «Шуфлядка» ў Вільні

30.05.2026 (16:00 - 18:00) Baltas Ūsas (Šv. Ignoto, 16)

Лекцыя «Беларуская рэжысура: Юрый Міроненка» ў Мінску

03.06.2026 (18:00 - 19:30) Цэнтр беларускай драматургіі (у будынку РТБД) (Крапоткіна, 44)

višniovy tort і сябры ва Уроцлаве

04.06.2026 (19:00 - 23:00) Klub Szalonych (Ruska 47/48a)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ