Спектакль «Гаральд» у Варшаве

07.05.2024 18:00 - 20:00 Witryna Domu Wschodniego (pl. Konstytucji, 6) free donation
 

 У аўторак, 7 траўня, Тутэйшы тэатра грае ў Варшаве спектакль «Гаральд».




 Дата: 7 траўня

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца:  Witryna Domu Wschodniego, pl. Konstytucji, 6, Варшава


Гаральд — гэта форма, структура для акторскiх iмправiзацый, з дапамогай якой на вачах гледача нараджаецца кампазiцыя iмправiзаванага спектакля. Гаральд быў прыдуманы як спосаб ствараць спектаклi ў Сан-Францыска ў 1967 годзе, дзякуючы працы тэатра «Committee».


Што адбываецца на пляцоўцы падчас Гаральда? 

абiраецца тэма для iмправiзацыi; 

акторы iмправiзуюць (ствараюць сцэны, маналогi) на абраную тэму, якiя мусяць скласцiся у цэльную кампазiцыю з пачаткам i фiналам;

 разам з акторамi iмправiзуе музыка i мастак па святле.


Гэты Гаральд складаецца з трох частак:

 рэжысёрскай. Называецца яна так, бо рэжысёр Андрэй Саўчанка можа прапаноўваць тэмы для iмправiзацыi, тлумачыць гледачам структуру Гаральда, вырашаць, хто з актораў застанецца на сцэне, а таксама вызначаць фiнал кампазiцыi; 

акторскай. Усе вырашэннi ў iмправiзацыi прымаюць самi акторы; 

глядацкай. Тут гледачы могуць абiраць тэму, склад удзельнiкау, а таксама, пры жаданнi, паудзельнiчаць у iмправiзацыi.



 Такiм чынам, у Гаральдзе падрыхтавана толькi яго форма, структура. Напаўненне ж ствараюць усе ўдзельнiкi, якiмi, што вельмi важна, з’яўляюцца i гледачы. 


Прыходзьце ж назiраць, кантактаваць, прапаноўваць, дзялiцца, размауляць. 


Музычныя імправізацыі — Сяргей Пукст.



Уваход — free donation. Рэгіструйцеся па спасылцы.











Вам можа быць цікава

Выстава “Яўхім Карскі: погляды, працы, спадчына” у Мінску

15.01.2026 09:00 - 02.04.2026 19:00 Музей кнігі (пр-т Незалежнасці, 116)

Квіз «А што ты ведаеш пра БНР?» у Кракаве

24.03.2026 (20:20 - 22:00) Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

Дзень Волі ў Філадэльфіі

25.03.2026 15:00 - 28.03.2026 22:00 ------------

Iva Sativa ў Гданьску

26.03.2026 (20:00 - 22:00) Czudner SPOT (Łąkowa 35)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ