Спектакль «Канец савецкага чалавека» паводле Святланы Алексіевіч у Хельсінкі

10.10.2023 - 07.11.2023 20:00 - 22:15 Vuosaaren Tilajakamo (Vuosaarentie 7) ад 15 еўра

З 10 кастрычніка ў Хельсінкі — дадатковыя паказы спектакля «Канец савецкага чалавека» паводле твораў Святланы Алексіевіч.



Дата: з 10 кастрычніка

Час: 20.00 (час мясцовы)

Месца: Vuosaaren Tilajakamo, Vuosaarentie 7, Хельсінкі


Спектакль будзе паказаны ў памяшканні старой сярэдняй школы Вуосаары, якая была выведзена са школьнага карыстання. У спектаклі памяшканне ператвараецца ў жорсткі расейскі дом састарэлых 1990-х гадоў.

 Спектакль распавядае гісторыю 87-гадовага Васіля Пятровіча Н. з 1920-х да пачатку 1990-х гадоў. Савецкі Саюз ужо разваліўся, з камунізму смяюцца, але Васіль Пятровіч па-ранейшаму верыць у ідэю. Ён верны партыйны кадр. 

Шоу падрыхтавана тэатральнай групоўкай HELSINKI 98, якая даследуе пытанне: «Якім можа быць мастацтва пасля 24 лютага 2022 года»?

 Спектаклі адбудуцца 10, 11, 12, 14, 19, 20, 21, 24, 27, 31 кастрычніка. Будуць паказы і ў лістападзе. 

Квіткі коштам ад 15 еўра можна набыць па спасылцы. Але ж разбіраюць імкліва!

 Як дабрацца: На метро: прыпынак Vuosaareen, ідзіце налева ад выхаду з метро Columbus, 400 метраў да галоўнага ўваходу ў Vuotalo. Павярніцеся на 180 градусаў і насупраць вас будзе былая сярэдняя школа Вуосаары — размеркавальны цэнтр Вуосаары. Праходзіце 150 метраў і дасягаеце месца спектакля. Ад метро гэта 3 хвіліны хады. 

Не спазняйцеся, калі ласачка! Пасля пачатку спектакля ўваход забаронены.




Вам можа быць цікава

Выстава Ларысы Журавовіч «Чырвонае сонца» ў Магілёве

28.05.2026 17:00 - 05.07.2026 19:00 Мастацкi музей (вул. Міронава, 33)

Выстава «Шкло як жывапіс» у Мінску

10.06.2026 19:00 - 04.07.2026 19:00 музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Куратарская экскурсія па выставе Алеся Родзіна «Экалагічная дысперсія» ў Мінску

24.06.2026 (19:00 - 21:00) музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Купалле ў Дукоры

28.06.2026 (14:00 - 23:00) Дукорскі маёнтак (вул. Школьная, 12)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ