Выстава Ларысы Журавовіч «Чырвонае сонца» ў Магілёве

28.05.2026 - 05.07.2026 17:00 - 19:00 Мастацкi музей (вул. Міронава, 33) па квітку ў музей



У мастацкім музеі пачала працу выстава Ларысы Журавовіч «Чырвонае сонца». 



Многія прывыклі бачыць рэалістычныя нацюрморты і пейзажы Ларысы Журавовіч. А ў праекце «Чырвонае сонца» творчасць вядомай мастачкі раскрыецца для гледачоў зусім па-новаму. 

Пасля доўгага перапынку аўтарка вяртаецца да сваёй вялікай любові — эстампу, мастацтву друкаванай графікі. «Чырвонае сонца» — гэта не проста змена тэхнікі, гэта змена оптыкі. 

Мовай друкаванай графікі, выкарыстоўваючы лаканічную моц народнага каларыту, мастачка стварае архетыпічныя жаночыя вобразы. Мацярынства, праца, захаванне традыцый — гэтыя паняцці знаходзяць тут графічную плоць і загараюцца жыватворным чырвоным святлом. 



Выстава працуе да 5 ліпеня. 




Вам можа быць цікава

Выстава Арлена Кашкурэвіча ў Полацку

20.05.2026 10:00 - 30.04.2027 18:00 мастацкая галерэя Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (вул. Стралецкая, 4A-4)

Гранд кірмаш у Нясвіжы

01.08.2026 10:00 - 02.08.2026 20:00 палац Радзівілаў

Diafilm live ў Сопаце (10+)

15.08.2026 (19:00 - 20:30) Teatr BOTO (Bohaterów Monte Cassino 54B)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ