Купалле ў Дукоры

28.06.2026 14:00 - 23:00 Дукорскі маёнтак (вул. Школьная, 12) 35 рублёў

 

У нядзелю, 28 чэрвеня, у Дукорскім маёнтку святкуюць Купалле. 




Вось якая праграма:
 

 ПЛЯЦОЎКА КАЛЯ СЦЭНЫ: 

  • святочныя гульні і забавы;
  •   традыцыйныя танцы і жывая музыка; 
  •  батлейка «Купальскае шчасце».

 ПЛЯЦОЎКА МАЙСТАР-КЛАСАЎ 
  • зёлкавае пано; 
  •  лялька-мотанка; 
  •  завушніцы з бісеру ў выглядзе саламяных павукоў; 
  •  пляценне паясоў на пальцах;
  •  арома-сашэ; 
  •  духмяная соль з алеямі. 

 ПЛЯЦОЎКА ЛЕКЦЫЙ: 
  • «Свет беларускай міфалогіі»; 
  •  «Традыцыйны беларускі жаночы строй», навіванне наміткі; 
  •  «Водар купальскай песні». 

 ІНТЭРАКТЫЎНЫЯ ПЛЯЦОЎКІ: 
  • купальскі квэст з падарункамі; 
  •  пляценне купальскага вянка; 
  •  купальская арт-тэрапія: запавольванне праз мастацтва; 
  •  малюнкі на целе хной; 
  •  купальскія варожбы. 

 ШЛЯХ ДА ВОГНІШЧА: 
  • абранне Купалінкі і Купаліша; 
  •  факельнае шэсце; 
  •  падпальванне купальскага кола; 
  •  карагоды і танцы каля вогнішча; 
  •  запуск вянкоў, скокі праз агонь. 

 На свята арганізаваны трансфер з Мінска і назад за асобную плату (кошт — 10 рублёў у адзін бок з асобы незалежна ад узросту): 

Мінск (прыпынак «ст. м. Магілёўская», з гэтага месца ад’язджаюць маршруткі на Чэрвень, Мар’іну горку) — Дукорскі маёнтак —  13:00, 16:00 

 Дукорскі маёнтак — Мінск (прыпынак «ст. м. Магілёўская»)  — 23:00 

Замаўляйце трансфер паведамленнем у Viber на нумар +375(29)164-94-40. Пішыце кантактны нумар, колькасць месцаў і час адпраўлення. 

Квіткі:
дарослыя — 35 рублёў, дзеці ад 7 гадоў — 15 рублёў, а да 7 гадкоў — бясплатна. (А для падпісчыкаў сацсетак Дукорскага маёнтка — зніжка 10%.) Іх можна набыць на месцы альбо анлайн па спасылцы





Вам можа быць цікава

Выстава Дар’і Пунтус «Sancta Natura» ў Мінску

22.05.2026 18:00 - 21.06.2026 18:00 галерэя ДК (вул. Герцэна, 2а)

Майстар-клас па саламяных павуках у Гомелі (12+)

20.06.2026 (14:00 - 16:00) філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4А)

Канцэрт гурта «МОСТ» у Вільні

23.06.2026 (19:00 - 21:00) Not Only Coffee (Užupio g. 13)

Васільковы пленэр у музеі-дачы Васіля Быкава пад Мінскам

28.06.2026 (14:00 - 17:00) музей-дача Васіля Быкава (вул. Дачная, 62)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ