Спектакль «Кентэрвільскі прывід» на беларускай мове ў Мінску (6+)

21.01.2023 11:00 - 15:30 Тэатр юнага гледача (вул. Энгельса, 26) ад 8 рублёў

У наступную суботу, 21 студзеня, у Тэатры юнага гледача граюць беларускамоўны спектакль «Кентэрвільскі прывід» паводле Аскара Уайльда.



Дата: 21 студзеня

Час: 11.00 і 14.00

Месца: Тэатр юнага гледача, вул. Энгельса, 26, Мінск 


Сюжэт вы добра ведаеце: сям’я амерыканцаў купляе сярэднявечны англійскі замак Кентэрвіль, у якім вось ужо трыста гадоў жыве адзін неспакойны прывід і наганяе жах на ўсіх яго насельнікаў.

Сэр Сайман Кентэрвіль — грозны і небяспечны! Вось толькі новыя гаспадары не баяцца прывідаў — ды нават ладзяць на Саймана сапраўднае паляванне.

Няшчаснаму духу нічога не застаецца, як вечна хавацца ў цёмных падвалах замка і аплакваць свой горкі лёс. Калі толькі... Знойдзецца чыстая нявінная душа, поўная любові і спагады, якая пашкадуе нашага прывіда і дапаможа яму знайсці вечны супакой.

Вас чакае захапляльны містычны спектакль, поўны цудоўных метамарфозаў, бліскучага гумару і сапраўдных страшылак.

Перанесціся ў атмасферу англійскага замка і разгадаць усе яго таямніцы будзе цікава і дзеткам, і іх бацькам.

Рэжысёр-пастаноўшчык і аўтар інсцэніроўкі — Ганна Казлова

Мастак-пастаноўшчык — Дар’я Волкава

Музычнае афармленне — Андрэй Каралевіч

Балетмайстар — Дзіна Юрчанка


Працягласць спектакля — 1,5 гадзіны.


Квіткі коштам ад 8 да 12 рублёў можна набыць у касе тэатра альбо па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Нямое кіно пад жывую музыку ў Варшаве

17.09.2026 (20:00 - 22:00) дворык Музея Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Майстар-клас па стварэнні «відкоў» у Заслаўі

20.09.2026 (12:00 - 14:00) музей беларускай маляванкі (вул. Дачная, 13)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Познані

21.09.2026 (19:00 - 21:00) Aula Artis (gen. Tadeusza Kutrzeby 10)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ