Спектакль «МАМА ЗОЯ, БЕЛАРУСЬ» у Гётэборгу

30.04.2023 19:00 - 21:00 Konstepidemin (Konstepidemins Väg 6) 215 крон

У нядзелю, 30 красавіка, каманда берасцейскага тэатра «Крылы Халопа» грае ў шведскім Гётэборгу прэм’еру свайго новага спектакля «Мама Зоя, Беларусь».



Дата: 30 красавіка

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: Konstepidemin, Konstepidemins Väg 6, Gothenburg


Зоя нарадзілася ў галечы і страху праз сем гадоў пасля заканчэння Другой сусветнай вайны ў Беларусі, якая стагоддзямі была акупаваная. Свет Зоі сфарміраваны савецкай сістэмай і ранамі, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне.

Пакуль Зоя расце і чыніць уласны бунт, грамадства вакол яе развальваецца. У шчыліне паміж прыгнётам і хаосам ёсць магчымасць для мараў, але таксама і цана, якую трэба заплаціць.

Праз асобу Зою даследуюць жаночы досвед у адным з самых дэпрэсіўных грамадстваў Еўропы — прагу да свабоды, пяшчоты і, магчыма, да новай пары абутку.

Тры актрысы паказваюць тры жыцці Зоі: дзяцінства, акрэсленае вайной, дарослае жыццё, напоўненае марамі і расчараваннямі, і старасць, дзе хаос апанаваў не толькі свет, але і душу Зоі.



Паказы будуць таксама 1, 4, 5, 6, 7, 8, 11, 12 траўня.

Квіткі коштам 215 шведскіх крон можна набыць па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Мікіта Найдзёнаў у Філадэльфіі

17.05.2026 (17:00 - 19:00) (2337 Philmont Ave, Suite 109 Huntingdon Valley)

Спектакль «Чорт і баба» ў Брэсце (16+)

21.05.2026 (20:00 - 22:00) Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы (вул. Леніна, 21)

Прэзентацыя кнігі Ігара Кулікова ў Вільні ⠀

22.05.2026 (18:30 - 20:00) Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча (Vilniaus, 20)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ