Выстава «Тройчы дзевяць» у Мінску

17.04.2026 - 17.05.2026 18:00 - 17:00 галерэя ДК (вул. Герцэна, 2а) Бясплатнае
У пятніцу, 17 красавіка, у галерэі ДК адкрываецца выстава графікі маладых мастачак Ангеліны Вашчанка Кацярыны Коўзусь і Насты Шведавай «Тройчы дзевяць».

Дзяўчат аб’ядноўвае агульны акадэмічны бэкграўнд. Але галоўнае, што сваёй творчасцю мастачкі даказваюць: нават на тэрыторыі такога кансерватыўнага медыума, як графіка, можна знайсці прастору для свайго, глыбока асабістага голасу, ператвараючы ўласныя ўражанні, фантазіі і сны ва ўніверсальныя вобразы.

Мастачкі прадставяць па дзевяць работ. Гэтая лічбавая роўнасць набывае сімвалічнае вымярэнне: тры аўтары, тры погляды; тройка і дзявятка ў рэлігійнай, фальклорнай і міфалагічнай спадчыне — лікі магічныя.

«Тройчы дзевяць» — выстава-замова, якая распачынае вандроўку ва ўяўныя сусветы мінулага, што працягваюць жыць у выявах, якія ствараюцца тут і цяпер.

Выстава працуе да 17 траўня.



Вам можа быць цікава

Выстава «Павукі і павы» ў Мінску

24.04.2026 10:00 - 12.05.2026 19:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Квіз «Шуфлядка» ў Гданьску

15.05.2026 (19:00 - 21:00) Irish Pub G10 (Grodzka 10)

Ноч музеяў з Ваньковічамі ў Мінску

16.05.2026 (16:00 - 22:00) Дом Ваньковічаў (вул. Інтэрнацыянальная, 33а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ