УВАГА! ПЕРАНОС НА 9 ЛЮТАГА! Спектакль «Ордэн белай мышы» ў Познані

09.02.2025 19:00 - 21:00 Dom Tramwajarza (Słowackiego 19/21) ад 85 злотых




9 лютага ў Познані адбудзецца паказ казкі-прытчы «Ордэн Белай Мышы».






Вас чакае тэатральны эксперымент і даследаванне гісторыі беларусаў праз спалучэнне тэксту класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Арлова і актуальных тэкстаў сучаснай драматургіі.

Сюжэт спектакля — прадказанне. Ён балансуе паміж фантастыкай і рэчаіснасцю, вядзе гледача ў незабыўнае падарожжа ў свет пазнання беларускіх рэалій з іх эмоцыямі і перажываннямі. Гэта размова пра час і пра сябе. 

У цэнтры пастаноўкі — вечны канфлікт мастака і ўлады, пытанне выбару і сумленнасці перад самім сабой. 

Спектакль задае пытанне кожнаму: як быць у складанай сітуацыі, дзе праходзіць мяжа паміж кампрамісам і непрымірымасцю? 

Герой праходзіць выпрабаванні, якія могуць прывесці да пошуку свабоды або прыняцця правілаў. 





Квіткі коштам ад 85 злотых бярыце па спасылцы.






Вам можа быць цікава

Выстава «У дарозе» ў Беластоку

26.03.2026 18:00 - 18.04.2026 19:00 Galeria Sztuki Marchand (ulica Jana Kilińskiego 12)

Паша Крывец у Браціславе

16.04.2026 (19:00 - 21:00) Show Factory (Klobučnícka 442/4)

Лонгплей у Таліне

27.04.2026 (20:00 - 22:00) Privé Club (Harju 6)

«Irdorath» у Кракаве

01.05.2026 (19:30 - 21:30) Klub Zaścianek (Józefa Rostafińskiego 4)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ