Спектакль «Рэвалюцыя» паводле Віктара Марціновіча ў Мюнхене

26.03.2024 20:00 - 22:00 Münchner Volkstheater (Tumblingerstraße 29) ад 15 еўра

263 сакавіка ў мюнхенскім Volkstheater граюць спектакль «Revolution» паводле аднайменнага рамана Віктара Марціновіча.



Дата: 26 сакавіка

Час: 20.00 (час мясцовы)

Месца: Münchner Volkstheater, Tumblingerstraße 29, Мюнхен


Дзікая пагоня па вуліцах Масквы скончылася страшнай аварыяй. Міхаіл не разумее, што адбываецца, калі немаведама чаго яго вінавацяць у аўтакатастрофе. Калі на працягу пяці дзён ён не паспее аплаціць буйны пазоў аб кампенсацыі шкоды, яго чакае турма. З дапамогай нечаканага ахвяравання ён у апошнюю секунду выцягвае галаву з пятлі. Аднак яго шчодрыя новыя сябры аказваюцца магутным таемным таварыствам.

Рэжысёр — Філіп Арнольд.

Спектакль ідзе на нямецкай мове.

Квіткі коштам ад 15 еўра можна набыць па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава Аляксандра Салаўёва ў Віцебску

11.09.2026 10:00 - 11.10.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Трошку джазу ў Брэсце

17.09.2026 (19:00 - 21:00) дворык філармоніі (вул. Арджанікідзэ, 14)

Кінафэст «Bulbamovie» ў Зялёнай Гуры

21.09.2026 (18:00 - 21:00) Piekarnia Cichej Kobiety (ulica Fabryczna 13B)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ