Спектакль «Самы маленькі самалёцік у свеце» на вольным паветры ў Познані

04.07.2026 - 17.07.2026 20:30 - 22:30 (Познань) Бясплатнае
У суботу, 4 ліпеня (а таксама 11 і 17 ліпеня), у Познані ладзяць паказ спектакля «Самы маленькі самалёцік у свеце» паводле п’есы Светы Бень.

Адзін акцёр-лялечнік і 6–7 лялек пад летнімі зоркамі распавядуць самую маленькую гісторыю пра самы маленькі самалёцік і яго самую важную справу.

Камерна. Вельмі.

Трошкі дзіўна.

Незразумела прыемна.

Рэжысёр, акцёр і пастаноўшчык — Алесь Аўсяннікаў.

Расклад паказаў такі:

  • 4 ліпеня ў 20:30 — Park Adama Mickiewicza

  • 11 ліпеня ў 20:30 — Park Fryderyka Chopina

  • 17 ліпеня ў 20:00 і 21:30 — Park Adama Mickiewicza

Месцаў амаль няма. Бо месцаў амаль няма ўвогуле. Па запіс звяртайцеся ў бот @pakoj_202_bot.



Вам можа быць цікава

Карнавал весялосці ў Воранаве

22.08.2026 (12:00 - 16:00) Гарадскі парк (летняя эстрада)

«Свята хлеба» ў «Суле»

22.08.2026 (12:00 - 16:00) (вул. Цэнтральная, 14В/3)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Познані

21.09.2026 (19:00 - 21:00) Aula Artis (gen. Tadeusza Kutrzeby 10)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ