Спектакль Светы Бень «Беспрацоўнае дрэва» ў Бруселі (5+)

28.02.2026 16:30 - 17:30 (Rue de la Science 23) Бясплатнае



 28 лютага, у суботу, Света Бень грае ў Бруселі спектакль для ўсёй сям'і «Беспрацоўнае дрэва». 




Запрашаюцца дзеці ад 5 гадоў і добра выхаваныя дарослыя. 

Вас чакае гісторыя дрэва, якое змушана пакінуць парк, дзе ўсё сваё жыццё прапрацавала… дрэвам. Яго чакае дарога, напоўненая прыгодамі — то цудоўнымі, то небяспечнымі, а то і абсалютна нечаканымі. 


У гэтым монаспектаклі выкарыстоўваюцца тэатральныя лялькі і аб’екты, створаныя берлінскай мастачкай Лінай Хесінай. 

Гісторыю прыдумала, расказвае і паказвае актрыса і рэжысёрка Света Бень. 

Музыка — Лёня Башаркевіч. 

Працягласць — 50 хвілін. 


Спектакль ідзе на беларускай мове. 


Уваход вольны, данаты вітаюцца. 




Вам можа быць цікава

Speed Friending у Кракаве

22.02.2026 (18:00 - 23:00) Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ