Спектакль Светы Бень «Беспрацоўнае дрэва» ў Эсэне (5+)

02.02.2025 13:00 - 14:00 (Stolbergstraße 54) ад 10 еўра


2 лютага, у нядзелю, Света Бень грае ў Эсэне спектакль для ўсёй сям’і «Беспрацоўнае дрэва».






Запрашаюцца дзеці ад 5 гадоў і добра выхаваныя дарослыя.

 Гэта гісторыя дрэва, якое змушана пакінуць парк, дзе ўсё сваё жыццё прапрацавала... дрэвам. 

Яго чакае дарога, напоўненая прыгодамі — то цудоўнымі, то небяспечнымі, а то і абсалютна нечаканымі. 


У гэтым монаспектаклі выкарыстоўваюцца тэатральныя лялькі і аб’екты, створаныя берлінскай мастачкай Лінай Хесінай. 

Гісторыю прыдумала, расказвае і паказвае актрыса і рэжысёрка Света Бень. 

Музыка — Лёня Башаркевіч.

 Працягласць — 1 гадзіна. 

Спектакль ідзе на рускай мове.


 Квіткі: дзіцячы — 20 еўра, дарослы — 10 еўра. Замовіць іх можна па нумары +49 1522 8757660 (спадарыня Аляксандра, WhatsApp) 





Вам можа быць цікава

Выстава «Іван Фяцісаў. Маляўнічыя навелы» ў Мінску

21.08.2026 10:00 - 04.10.2026 17:00 Нацыянальны мастацкі музей (пераходная галерэя) (К. Маркса, 24)

Канцэрт «Непаўторныя вобразы беларускай оперы, і не толькі оперы» ў Мінску

12.09.2026 (18:00 - 20:00) гістарычнае фае Вялікага тэатра (пл. Парыжскай камуны, 1)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Гданьску

29.09.2026 (19:00 - 20:40) Teatr Szekspirowski (Wojciecha Bogusławskiego 1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ