Васільковыя пленэры ў музеі-дачы Васіля Быкава пад Мінскам

07.09.2025 - 27.09.2025 14:00 - 17:00 музей-дача Васіля Быкава (вул. Дачная, 62) 30 рублёў
 


7, 13, 20 і 27 верасня ў музеі-дачы Васіля Быкава ў Ждановічах зноў ладзяць мастацкі васільковы пленэр!






Тэматыка — адлюстраванне вобразаў Васіля Быкава праз наіўнае (інсітнае) мастацтва. Час запісвацца, бо месцы разбіраюць!



Вас чакае: 

экскурсія па музеі, 

цікавы лекторый пра пісьменніка, 

майстар-клас роспісе сумак-шопераў у стылі беларускай маляванкі, які правядзе новая гаспадыня музея Ірына Князева. 


Вы створыце на шоперы ўласныя літаратурна-мастацкія вобразы. 

Майстар-клас будзе на вольным паветры, у двары быкаўскага лецішча, пад шатамі славутых «быкаўскіх» бяроз. 


Ніякіх мастацкіх талентаў і навыкаў для ўдзелу не патрабуецца. 

Для мастакоў-пачаткоўцаў ёсць трафарэты, якія істотна спрашчаюць задачу і дапамагаюць атрымаць гарантавана добры вынік. 


Даехаць можна ад станцыі метро «Пушкінская» да прыпынку «Рэспубліканскі інтэрнат ветэранаў вайны і працы»

аўтобус № 219 

аўтобус № 419 

маршрутка № 1419



 Кошт удзелу — 30 рублёў (шопер, фарбы і іншыя матэрыялы ўваходзяць у кошт, а таксама чаяванне і экскурсія-лекцыя пра гісторыю музея-дачы). 


Запісвайцеся па нумарах +375 29 811 21 85, +375 17 395 44 47.






Вам можа быць цікава

Праграма фільмаў «У сне/наяве» ў Мінску

03.09.2025 19:30 - 27.09.2025 21:30 Прастора «Манахром» (вул. Кастрычніцкая, 16/3 (2 паверх))

Восеньскі салон у Мінску

05.09.2025 18:00 - 19.10.2025 21:00 Палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Выстава «Песня — душа народа» ў Мінску

11.09.2025 17:00 - 19.10.2025 19:00 Нацыянальны гістарычны музей (вул. К. Маркса, 12)

«Ляпіс Трубяцкі» ў Варшаве

19.09.2025 (20:00 - 22:00) Proxima (Żwirki i Wigury 99A)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ