ПАДЗЕЯ ДНЯ: Спектакль у поўнай цемры «У адсутнасці фатонаў» у Познані (16+)

12.09.2022 19:00 - 20:00 Scena Robocza (Grunwaldzka, 22) Бясплатнае

12 верасня, у панядзелак, беларусаў Познані запрашаюць на невізуальны спектакль «У адсутнасці фатонаў».



Дата: 12 верасня

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: Scena Robocza, Grunwaldzka, 22 (4 паверх), Познань

Спектакль заснаваны на гісторыях рэальных людзей, якія страцілі зрок у розныя перыяды свайго жыцця.

За час спектакля вы даведаецеся больш пра жыццё невідушчых, засяродзіцеся на сваіх адчуваннях пры паглыбленні ў поўную цемру і паспрабуеце «ўбачыць» свет пры дапамозе слыху, смаку, нюху і дотыку.

Вы пераканаецеся, што не абавязкова глядзець, каб бачыць.

Працягласць: 60-70 хвілін + абмеркаванне.

Арганізатары раяць быць у зручным адзенні, якое дазволіць вам сядзець на падлозе.

Мовы імпрэзы — беларуская і руская.

Уваход вольны, але колькасць месцаў абмежавана, таму запісвайцеся ў асабістыя да @Zybranua, пазначаючы, колькі месцаў хочаце зарэзерваваць.




Вам можа быць цікава

Дэгустацыя купальскага піва ў Вільні

13.06.2026 (16:00 - 20:00) Zołak Micro Art Residence (Vytenio gatvė 50d)

Майстар-клас па вырабе завушніц з сасновай ігліцы ў Гомелі (12+)

14.06.2026 (12:00 - 14:00) філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4А)

Купалле на Паўночным моры

20.06.2026 16:00 - 21.06.2026 00:10 Blow Beach House in Kijkduin (Zandmotorpad, 2554 GK Den Haag)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ