Купалле на Паўночным моры

20.06.2026 - 21.06.2026 16:00 - 00:10 Blow Beach House in Kijkduin (Zandmotorpad, 2554 GK Den Haag) 45 EUR
20 чэрвеня, у суботу, беларусы Нідэрландаў святкуюць Купалле на ўзбярэжжы Паўночнага мора.

Далучайцеся!

Фэст пачнецца ў 16.00 і працягваецца да захаду сонца.

Дрэс-код — вышыванка або любое адзенне белага колеру.

Праграма такая:

  • 16:00 — пачатак
  • 16:00-20:00 — купальскі кірмаш
  • 16:00-19:00 — забаўляльная праграма ад вядучых на імправізаванай купальскай сцэне
  • 17:00-19:00 — керамічны варкшоп
  • 17:00-19:00 — варкшоп па беларускай традыцыі пляцення вянкоў
  • 17:00-19:00 — кайт-клуб для дзяцей і дарослых «Купальскі ЦМОК»
  • 17:30 — Bel.Muz QUIZ ад Гарыка Лімона
  • 18:00 — варкшоп па купальскіх спевах і аўтэнтычны абрад прыгатавання купальскага напоя «крупніка» ад Сержука Доўгушава
  • 18:00 — дзіцячы квэст «Пошукі Папараць-кветкі»
  • 18:40 — адкрыццё свята
  • 19:00-21:00 — інтэрактыўны блок з песнямі карагодамі і традыцыйнымі гульнямі каля вогнішча ад Сержука Доўгушава
  • 21:00-24:00 — этна DJ сэт ад Papa Bo Selektah

Пляцоўка будзе ладзіць bbq, якое, хто жадае, трэба замаўляць і аплачваць загадзя.

Квіткі: 45 еўра дарослы і 5 еўра дзіцячы.



Вам можа быць цікава

Выстава «Віцебск Генадзя Лебедзева. Графіка ня/зніклага горада» ў Заслаўі

23.07.2026 10:00 - 13.09.2026 18:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

Лекцыя «Стэфанія Станюта: жыццё як кіно» ў Мінску (12+)

29.07.2026 (19:00 - 21:00) mooon ў ГЗЦ ​​Palazzo (вул. Ціміразева, 74А)

Аўтограф-сесія Марыны Ментусавай у Варшаве

02.08.2026 (11:00 - 12:30) кнігарня «Запятая» (Koszykowa 59)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ