Прэзентацыя кнігі Фелікса Акермана «Гісторыя Гародні: 1919-1991» у Вільні

07.06.2026 16:00 - 18:00 Беларускі дом (Vilniaus, 20) Бясплатнае
У наступную нядзелю, 7 чэрвеня, у Беларускім доме адбудзецца прэзентацыя кнігі Фелікса Акермана «Гісторыя Гародні: 1919-1991».

Усяго на даследаванне для гэтай кнігі ў аўтара сышло восем гадоў, некалькі з якіх ён правёў у Гродне — як у самім горадзе, так і ў архівах, — і нават вывучыў беларускую мову спецыяльна для гэтага праекта.

Калі кніга выйшла ў 2021 годзе, збегліся два гістарычныя падзеі: апошняя хваля пандэміі Covid-19 і пераслед пратэстоўцаў пасля рэвалюцыі ў канцы лета 2020 года.

Адразу пасля адзінай прэзентацыі кнігі ў Гродне ў Цэнтры гарадскога жыцця арганізатар Павел Мажэйка і мастак, чыя выстава праходзіла там, Алесь Пушкін, былі арыштаваныя.

Цэнтр гарадскога жыцця даўно не існуе; Павел правёў два гады за кратамі. Алесь Пушкін памёр у турме.
Значная частка актыўных жыхароў цяпер жыве ў Вільні, Беластоку і Варшаве.

То завітвайце на спазнёную, але дужа важную прэзентацыю кнігі па-беларуску!

Уваход вольны.




Вам можа быць цікава

Выстава шэдэўраў Парыжскай школы ў Мінску

26.06.2026 10:00 - 30.08.2026 18:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Шпацыр па беларускіх мясцінах у Коўне

26.07.2026 (10:30 - 12:30) чыгуначны вакзал (M. K. Čiurlionio g. 16)

Беларускія стэндапы ў Вільні

01.08.2026 (19:00 - 23:00) Line Up (Geležinkelio g. 6)

Лекцыя «Знакі часу. Знакі лёсу» на лецішчы Быкава ў Ждановічах

02.08.2026 (14:00 - 16:00) Музей-дача Васіля Быкава (вул. Дачная, 62)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ