Спектакль Ваўкі ў Любліне

09.01.2026 - 11.01.2026 19:00 - 21:00 Centrum Kultury w Lublinie (Peowiaków 12) 50 злотых

9, 10 і 11 студзеня каханенькія-родненькія Купалаўцы граюць у Любліне спектакль «Ваўкі» паводле аповесці Евы Вежнавец «Па што ідзеш, воўча?».


Рэжысёр Павел Пасіні засяроджваецца на адной з найважнейшых, але пакінутых па-за агульнай ўвагай тэм кнігі - яўрэйскім пагроме, які разгарнуўся ў адной з беларускіх вёсак.

«Ваўкі» становяцца пляцоўкай для размовы пра гісторыю, якая дагэтуль адгукаецца ў сучасным свеце.

У спектаклі возьмуць удзел Зоя Белахвосцік, Аляксандр Гарцуеў, Аляксандр Казела, Аляксандр Зелянко і Валянціна Гарцуева.

Мова - беларуская. Працягласць - 150 хвілін (без антракту). Квіткі коштам 50 злотых поўны, 40 злотых ільготны бярыце па спасылцы.


Вам можа быць цікава

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ