28 лютага (гэта будзе субота), каханенькія-родненькія Купалаўцы граюць у Кракаве спектакль "Зэкамерон" паводле твораў Максіма Знака.
Максім Знак, які быў асуджаны да 10 гадоў пазбаўлення волі і нядаўна быў вызвалены і дэпартаваны з Беларусі, напісаў свой “Зэкамерон” у камеры папярэдняга зняволення.
Спектакль звязаў шэраг апавяданняў са зборніка Максіма Знака ў адзіную імпрэзу.
Гэта гісторыя пра тое, што адбываецца за кратамі ў Беларусі, у якіх умовах жывуць палітвязьні, як пачуваецца чалавек у турме, якія людзі яго атачаюць, як адбываецца камунікацыя паміж усімі гэтымі людзьмі, як гэта ўплывае на кожнага з іх і, нарэшце, як палітвязню ўдаецца заставацца чалавекам.
Купалаўцы Сяргей Чуб і Алег Гарбуз разам з Уладзімірам Пугачам маюць гонар спрычыніцца да творчасці Максіма і падзяліцца з вамі сваімі ўражаннямі.
Спектакль ідзе на беларускай мове з польскімі субцітрамі.
Квіткі коштам ад 120 злотых набывайце па спасылцы.