Анлайн-варкшоп «Захаванне гісторыі дома: рашэнні і тэхналогіі»

04.05.2026 17:00 - 19:00 анлайн Бясплатнае
У панядзелак, 4 траўня, Беларуская музейная лабараторыя ладзіць анлайн-варкшоп па методыках кансервацыі і захоўвання артэфактаў «Захаванне гісторыі дома: рашэнні і тэхналогіі».

Захоўваць артэфакты, рэчы, памяць – гэта патрэбна не толькі вам, але і наступным пакаленням беларусаў.

Кожны з нас валодае чымсьці, чым даражыць і што знітоўвае яго з роднай традыцыяй, штосьці, чым ганарыцца і хоча перадаць праз пакаленні.

А ўжо колькі гэтага ўсяго было створана проста ў нашы дні неверагоднымі беларусамі!

Як гэта ўсё зберагаць і ствараць сапраўдны музейны вайб у самы просты спосаб, нават у хатніх умовах – раскажуць спецыялісты.

Арганізатары гарантуюць захаванне ананімнасці ўдзельнікаў.

Удзел вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.

Дата і час: 4 траўня ў 17.00 (час варшаўскі, гэта 18.00 па Мінску)


Вам можа быць цікава

Выстава Сяргея Кухто «Кентаўр Кухто» ў Мінску

28.04.2026 10:00 - 05.07.2026 17:00 Viva Kola Art (вул. Дзімітрава, 3)

Сустрэча з Вольгай Кліп у Вільні

30.04.2026 (16:00 - 19:00) ЕГУ (аўд. 217) (Savičiaus g. 28)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ