Спектакль «Дарожныя прыгоды Віты»

18.03.2017 12:00 - 12:00 Прастора "Кніжная шафа" (пр. Дзяржынскага, 9; уваход са двара; ст. м. Грушаўка) 8 р.

Праект «Казачкі бай!» запрашае дзяцей і бацькоў у цікавае падарожжа!

Інтэрактыўны лялечны спектакль «Дарожныя прыгоды Віты» створаны па матывах кнігі шведскай пісьменніцы Сары Лундберг «Віта Белая Крэска». Гэта вандроўка, якая пачынаецца ў бясконцым космасе з мільярдамі зорак, праходзіць праз усе магчымыя месцы нашай планеты, і скончваецца ва ўтульным акенцы вашай хаткі.

Мы пазнаёмімся з дзяўчынкай Вітай і рознакаляровымі чалавечкамі, даведаемся, хто малюе белыя крэскі на дарогах і запальвае ліхтары ў горадзе.

Напрыканцы дзетак чакае інтэрактыўна-мастацкая частка – яны самастойна змогуць стварыць новае падарожжа для Віты з неверагоднымі краінамі, гарадамі і жыхарамі.

Узрост дзяцей: ад 3-х год.

Працягласць: 60 хвілін.

Квіткі: 8 р. дзіцячы, 8 р. дарослы, 4 р. – дадатковыя квіткі для брацікаў і сястрычак, дзеткі да 1 года – бясплатна.

Колькасць месцаў абмежаваная, неабходны папярэдні запіс:
па тэл: +375 (17) 234-48-64, +375 (29) 645-20-55
праз гугл-форму па спасылцы:
https://goo.gl/Es489M

Калі: 18 сакавіка, 12:00.

Мова: беларуская

Дзе: Кніжная прастора «Кніжная Шафа»


Вам можа быць цікава

Квэст «Таямніцы экспазіцый» у Мінску

23.08.2026 (15:00 - 17:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Лекцыя пра Ігната Дамейку ў Мінску

26.08.2026 (19:00 - 21:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Познані

21.09.2026 (19:00 - 21:00) Aula Artis (gen. Tadeusza Kutrzeby 10)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ