Спектакль “Кобра” (Kobro)

09.09.2017 19:00 - 19:00 Рэспублiканскi тэатр беларускай драматургii (вул. Крапоткіна, 44) Бясплатнае

Захапляльная гісторыя сусветна вядомай мастачкі-авангардысткі Катажыны Кобра. У спектаклі ўздымаюцца пытанні аб цане, якую павінен заплаціць мастак, калі творыць, і магчымасці спалучэння мастацкай дзейнасці з асабістым жыццём.
П’еса «Кобра» з’яўляецца першай драматургічнай спробай паказаць фенамен жанчыны, пра творчасць якой на працягу многіх гадоў гаварылася толькі ў кантэксце прац яе вядомага мужа – Уладзіслава Стжэмінскага.
Малгажата Сікорска-Мішчук (Małgorzata Sikorska-Miszczuk) – драматург і сцэнарыст. Яе п’есы пераведзены на больш, чым 20 моў і чыткі праводзяцца ў розных краінах свету.

Рэжысёр: Івона Сікержыньска (Iwona Siekierzyńska)
Сцэнаграфія, касцюмы, святло: Ізабэла Строняс (Izabela Stronias)
Музыка: Мажена Майхер (Marzena Majcher)
Адміністратар: Ханна Маленда (Hanna Molenda)

У ролях:
Моніка Буховец (Monika Buchowiec)
Йоанна Крул (Joanna Król)
Пшемыслаў Дамброўскі (Przemysław Dąbrowski)
Войцех Дрошчыньскі (Wojciech Droszczyński)
Кшыштоф Пызяк (Krzysztof Pyziak)

Прэм’ера: 22 лістапада 2014
Працягласць: 1г. 15 хв.


Вам можа быць цікава

„Чароўны млын“ у Мінску

11.12.2025 12:00 - 14.12.2025 19:00 (пр-т Пераможцаў, 14)

Выстава "Завадная птушка і аднарог" у Мінску

12.12.2025 12:00 - 01.02.2026 20:00 НЦСМ (вул. Някрасава, 3)

Варштат па роспісе шопераў у Мінску

27.12.2025 (12:00 - 13:00) Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Калядны баль у Мірскім замку

10.01.2026 (19:00 - 22:00) Мірскі замак (вул. Чырвонаармейская, 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ