Спектакль “Опіум”

10.12.2018 19:00 - 19:00 Прастора ОК16 (вул. Кастрычніцкая, 16) Бясплатнае

Рэжысёр: Аляксандр Марчанка

Драматург: Віталь Каралёў

10 снежня ў 19:00

75 хвілін (без антракту)

Месца правядзення: Ок16 (вул. Кастрычніцкая, 16)

Белы кабінет, які асвойвае рэжысёр Аляксандр Марчанка замест звыклай для беларускага тэатра «BlackBox» прасторы, – гэта прапанова альтэрнатыўнага погляду на магчымасці сучаснага тэатра. Спектакль «Опіум» прапануе паглядзець у люстэрка і ўбачыць там знаёмы свет «жыцця звычайнага». Людзі, абцяжараныя штодзённымі клопатамі і праблемамі – што можа быць прасцей? У той жа час, што такое паўсядзённая рэальнасць: нязначная прыватнасць або асноватворнае звяно? Няпростыя стасункі ў сям’і, пошукі працы, мары пра лепшае жыццё – усё гэта уключана ў рэжым выжывання ва ўмовах звычайных, звыклых для постсавецкага чалавека.

У сучасным беларускім тэатры і драматургіі ўсё часцей гучаць праблемы простага чалавека, сацыяльны кантэкст становіцца не толькі фонам, але штуршком да развіцця канфліктаў. Героі спектакля змагаюцца за рэчы натуральныя і неабходныя, барацьба даецца нялёгка, а судзіцца не заўсёды справядліва. Тэатр – гэта спосаб размовы, гэта інструмент, з дапамогай якога стваральнікі спектакля звяртаюцца да гледачоў, каб разабрацца ў рэальным свеце і пачуць галасы з адваротнага боку рампы.

Першы спектакль, створаны пры падтрымцы гледачоў і платформы ulej.by.

Лепшы беларускі спектакль 2016 года па версіі крытыкаў.

Лепшы спектакль «малой формы» XXII Міжнароднага тэатральнага фэсту «Белая Вежа».


Вам можа быць цікава

Выстава "Святло намаляванага дзяцінства" ў Мінску

26.02.2026 17:00 - 13.05.2026 19:00 музей гісторыі беларускага кіно (вул. Свярдлова, 4)

Майстар-клас па ляльках «Вербніца» ў Гомелі (12+)

05.04.2026 (14:00 - 16:00) філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4А)

«Relikt» ва Уроцлаве

25.04.2026 (20:00 - 22:00) Alive (Kolejowa 12)

«Relikt» у Познані

26.04.2026 (20:00 - 22:00) Klub muzyczny «Pod Minogą» (Feliksa Nowowiejskiego 8)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ