“Спеўны сход” запрашае спяваць песні Купалля

28.06.2016 18:30 - 18:30 дворык Дома-музея Ваньковічаў (вул.Інтэрнацыянальная, 33а) Уваход вольны

28 чэрвеня на пляцоўцы каля музея Ваньковічаў усе жадаючыя змогуць паспяваць купальскія песні.

Купалле – старажытнае і любімае беларусамі свята. Купальская ноч поўніцца цудамі – уся прырода ажывае. Апоўначы зацвітае Парапаць-кветка. І той, хто яе адшукае, зможа авалодаць усімі зямнымі скарбамі. Але чароўная кветка адкрываецца не кожнаму, а толькі тым, хто пяяе купальскія песні.

Мы заспяваем іх на “Купальскім “Спеўны сходзе”, і кожны зможа далучыцца да нас сваім голасам і сэрцам, адчуць купальскую магію ў агульным карагодзе. І калі вы лічыце, што ў вас няма голасу і слыху, пасля купальскіх спеваў ваша меркаванне зменіцца.

Спецыяльныя госці “Купальскага “Спеўнага схода” – Юлія Літвінава і фолк-гурт Miareża. Сваім майстар-класам яны дапамогуць вам настроіць голас на мелодыю купальскай песні. Сяргей Доўгушаў дасць майстар-клас на песнях, якія ён знайшоў на Палессі.

Запрашаем на “Купальскі “Спеўны сход”  28 чэрвеня а 18.30 у дворык Дома-музея Ваньковічаў (вул.Інтэрнацыянальная, 33а).

Падзея ў сацсетках: Facebook і Вконтакце.

Уваход вольны!

“Спеўны сход” увесну 2014 года распачалі Аляксей Чубат і Сяргей Доўгушаў. На “Спеўным сходзе” можа спяваць кожны чалавек. Праект дапамагае захоўваць нематэрыяльную культурную спадчыну Беларусі.


Вам можа быць цікава

Фэст славянскай міфалогіі «Шлях Цмока» ў Бярэзінскім запаведніку

Цэнтральная сядзіба Бярэзінскага запаведніка (вул. Цэнтральная, 3)

Квэст «Таямніцы экспазіцый» у Мінску

23.08.2026 (15:00 - 17:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Сустрэча з Іллём Давідовічам у Мінску

23.08.2026 (18:00 - 20:00) Літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул. М. Багдановіча, 7а)

MARA FEST у Сопаце

12.09.2026 (15:00 - 23:00) Scena Tarasy (Aquapark Sopot)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ