Стартуюць бясплатныя лідэрскія курсы Паўла Севярынца

18.10.2018 18:00 - 18:00 Прастора "Тартак" (вул. Магілёўская 2/2) Уваход вольны
18 кастрычніка, у чацьвер а 18.00 у Менску пачынаюцца бясплатныя лідэрскія курсы Паўла Севярынца, раней вядомыя як “Курсы дыджэяў Адраджэння”. Тры месяцы па чацьверах, з 18.00 да 20.00 – дзевяць тэарэтычных і тры практычных заняткі ў галіне лідэрства, масавай і індывідуальнай псіхалогіі, тэорыі і практыцы шоў, працы са СМІ, блогінгу, эфектыўнага мэнэджменту ў беларускім руху.
Як правільна выступаць, як адстойваць свой пункт погляду перад аўдыторыяй, як гуртаваць людзей і як працаваць у камандзе – у беларускіх умовах.

Спачатку – тэст на беларускі ІQ. Рэйтынг дадаецца на кожным занятку. Затым – тры выпрабаваньні (практыка).

12 лепшых атрымаюць дыпломы пераможцаў, яшчэ 12 здольных удзельнікаў – сертыфікаты мэнэджараў.
Выкладчыкі – вядомыя дзеячы нацыянальнага руху.

18 кастрычніка – пачатковы тэст (100 пытаньняў).
Час: 18.00.
Месца – прастора “Тартак” (вул. Магілёўская 2/2, за гандлёвым цэнтрам “Мост”, ст. метро “Інстытут Культуры”).

Партнёр: кампанія “Будзьма беларусамі!”
Уваход вольны.
Для папярэдняй рэгістрацыі патэлефануйце 80295160861 (для тых, хто зарэгіструецца загадзя – бонус ))
Далучайцеся!

Паводле арганізатараў


Вам можа быць цікава

Выстава «Ад роднае зямлі...» у Мінску

08.07.2026 18:00 - 30.08.2026 18:00 мінская абласная бібліятэка (вул. Гікалы, 4)

Выстава Ганны Мусялавай «Жыццё на скрынях» ў Варшаве

25.08.2026 18:00 - 11.09.2026 20:00 Музей Вольнай Беларусі (Вялікая заля) (Foksal, 11/1)

«Літаратурная экспедыцыя» ў Мінску

30.08.2026 (15:00 - 17:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ